Балотнік кручкаваты

від раслін

Балотнік кручкаваты[3] (Callitriche hamulata) — від травяністых кветкавых раслін сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Грэнландыі. Этымалогія: лац.: hamus — «кручок», лац.: ulus — памяншальны суфікс, лац.: atus — прыкметнікавы суфікс[4]

Балотнік кручкаваты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Callitriche hamulata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  509948
NCBI  119588
GRIN  t:80301
IPNI  430002-1
TPL  kew-31590

Апісанне правіць

У асноўным аднагадовая расліна, даўжынёй да 100 см. Сцёблы (0,3)0,4-0,7 мм у дыяметры, зялёнага або жаўтлява-зяленага колеру. Прыкветак серпападобны або напаўсерпападобны, 1×0,3 мм, напаўпразрыстыя, бялёсыя, на верхавіне кручкавата загнутыя. Від мае доўае, паралельнабаковае, ніцае Лісце 25-50 × 0,5-1 мм і непрыкметныя малюсенькія зяленыя Кветкі і Плады . Плады сядзячыя, амаль круглявыя, 1,4-1,5 × 1,3-1.5 мм.

Распаўсюджанне правіць

Від еўрапейскі шырока-умераны (Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Люксембург, Вялікабрытанія, Балгарыя, Чэхія, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Францыя, Германія, Ірландыя, Швейцарыя, Нідэрланды, Ісландыя, Італія, Нарвегія, Польшча, Румынія, Швецыя); таксама сустракаецца ў Грэнландыі, і як замежнік ў Аўстраліі. Расце ў межах або паблізу сажалак, канаў, у ручаях і рэках, у стаялай, павольна рухальнай і праточнай вадзе, асабліва ў кіслых водах (у тым ліку глыбокіх).

Ва Украіне расце ў вадаёмах левабярэжнага лесастэпу (прыгарад Харкава).

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.)

Спасылкі правіць