Барыс Іванавіч Стасевіч
Бары́с Іва́навіч Стасе́віч (2 снежня 1895, г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні — 12 лютага 1938) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Барыс Іванавіч Стасевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Павел Віленстовіч | ||||||
Нараджэнне |
2 снежня 1895 Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні |
||||||
Смерць | 13 лютага 1938 (42 гады) | ||||||
Партыя | УКП(б) (1918) |
БіяграфіяПравіць
З жніўня 1924 да верасня 1928 года быў адказным сакратаром Аршанскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.
11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б і адначасова на яго былі ўскладзены абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў вызвалены ад сваіх абавязкаў пленумам 8 верасня 1929 года.
На дзень свайго арышту 21 ліпеня 1937 года працаваў загадчыкам Аддзела культуры прафсаюза рабочых чыгункі імя Ф. Э. Дзяржынскага. Быў абвінавачаны ў стварэнні шпіёнскай-дыверсійнай сеткі ў Беларусі з мэтай паслаблення абараназдольнасці БССР і расстраляны ў той жа дзень[1].
Рэабілітаваны 26 верасня 1957 года[1].
Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1929).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Стасевич Борис Иванович (руск.) . Компьютерная база данных «Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год».