Барыс Васілевіч Пальчэўскі
Барыс Васілевіч Пальчэўскі (нар. 27 жніўня 1944; с. Шатрова, Шатроўскі раён, Курганская вобласць, РСФСР) — беларускі інжынер-механік, спецыяліст у вобласці агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, фотамастак. Доктар педагагічных навук (1988), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі. Муж архітэктара Галіны Пальчэўскай.
Барыс Васілевіч Пальчэўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Галіна Фёдараўна Пальчэўская |
Род дзейнасці | інжынер-механік, фотамастак |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1988) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе інжынерна-педагагічны факультэт БПІ. У 1967 годзе працаваў інжынерам аддзела навуковай арганізацыі працы Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў, у 1968—1972 гадах загадчыкам лабараторыяй кафедры педагагічных дысцыплін БПІ. У 1972—1974 гадах аспірант НДІ школьнага абсталявання і тэхнічных сродкаў навучання АПН СССР у Маскве. У 1975—1992 гадах старэйшы выкладчык, дацэнт, прафесар кафедры педагагічных дысцыплін БПІ, у 1975—1987 гадах дэкан факультэта грамадскіх прафесій БПІ. У 1983—1997 гадах старэйшы піянерскі важаты, метадыст дзіцячага аздараўленчага цэнтра імя лётчыка-касманаўта Г. С. Цітова ў Крыме, аўтар метадычных рэкамендацый па арганізацыі і правядзенні дзіцячых пазнавальных свят.
У 1987—1988 гадах дактарант НДІ працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР. У 1992—1999 гадах прарэктар па навукова-метадычнай працы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у 1999—2011 гадах загадчык аддзела метадалогіі адукацыі, загадчык лабараторыі праектавання адукацыйных сістэм Нацыянальнага інстытута адукацыі ў Мінску, з 2011 года прафесар кафедры інфармацыйных тэхналогій у адукацыі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Кансультант праекта Міжнароднага цэнтра эксперыментальнай археалогіі і інавацыйнай педагогікі «Кара-Табэ». Крым (з 2001 — грамадская дзейнасць).
Навуковая дзейнасць
правіцьЧлен саветаў па абароне дысертацый у сферы педагагічных навук, член экспертнага савета ВАК РБ, галоўны рэдактар часопіса «Тэхналагічная адукацыя» (1996—2011), член рэдкалегіі часопісаў «Веснік адукацыі», «Веснік МГІРА».
Аўтар больш як 400 навуковых і навукова-метадычных прац у сферы адукацыі, навуказнаўства, падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў найвышэйшай кваліфікацыі. Падрыхтаваў 18 аспірантаў і 5 дактарантаў (1989—2013).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970), «За асваенне цалінных зямель» (1969), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага рэспубліканскага таварыства «Веды», Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Бібліяграфія
правіць- Фотография : курс для начинающих / Б. В. Пальчевский. — Кишинев, 1986.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пальчевский Борис Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Пальчэўскі Барыс Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пальчевский Борис Васильевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 5.: Минск — Педиатрия / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 752 с.: ил. — ISBN 978-985-11-0398-6.