Белаазёрскі канал
Белаазёрскі канал — меліярацыйны канал у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала.
Белаазёрскі канал | |
---|---|
![]() Белаазёрскі канал у месцы ўпадзення ў Дняпроўска-Бугскі канал | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Басейн | Дняпроўска-Бугскі канал → Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
Басейн рэк | Атлантычны акіян |
Вадацёк | |
Выток | возера Белае |
· Месцазнаходжанне | за 5,6 км да поўдня ад вёскі Гаравіца |
· Каардынаты | 51°55′19″ пн. ш. 24°58′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дняпроўска-Бугскі канал |
· Месцазнаходжанне | каля вёскі Селішча |
· Каардынаты | 52°03′23″ пн. ш. 25°01′10″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Драгічынскі раён |
Даўжыня канала 16 км. Пачынаецца з возера Белае на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 5,6 км да поўдня ад вёскі Гаравіца. Упадае ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля вёскі Селішча. Пабудаваны ў 1905—1910 гадах для падачы вады з Прыпяці; рэгулюецца плацінай каля аграгарадка Радастава.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 259.