Беларускае цэнтральнае бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР

Беларускае цэнтральнае бюро пры Народным камісарыяце асветы РСФСР — орган для каардынацыі і кіравання сістэмай нацыянальных адукацыйных і культурна-асветніцкіх устаноў, якія абслугоўвалі беларускае насельніцтва на тэрыторыі РСФСР. Дзейнічала ў Маскве ў 19211930 гг. Заснавана па хадайніцтве Паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Уваходзіла ў склад Савета па асвеце народаў нярускай мовы (Саўнацмен) пры Наркамаце асветы РСФСР на правах беларускага аддзела. У 19211922 адчынены Беларуская секцыя пры Віцебскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, Беларуская секцыя пры Смаленскім губернскім аддзеле народнай асветы; арганізаваны беларускія культурна-асветніцкія ўстановы ў Сібіры і Санкт-Пецярбургу. Супрацоўнічала з беларускімі студэнцкімі зямляцтвамі ў Маскве і іншых гарадах РСФСР. У 19241926 гг. пасля далучэння Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў да БССР функцыі бюро звузіліся. У 1930 г. яно ліквідавана. Да лета 1927 г. загадчыкам бюро быў М. Ф. Лойка, пазней — Н. Каляда. У розныя часы ў ім працавалі беларускі пісьменнік У. М. Дубоўка, мовазнавец Ю. Вольскі і іншыя.

Літаратура правіць