Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2020

Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года была прадстаўлена ў 20 відах спорту 108-ю спартсменамі.

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:BLR
НАК:Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
'
Спартсмены 108 у 20 відах спорту
Сцяганосец Мікіта Цмыг, Ганна Марусава (адкрыццё)
Ілья Палазкоў (закрыццё)
Медалі
Месца: 45
Золата
1
Срэбра
3
Бронза
3
Усяго
7
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012  · 2016  · 2020
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014  · 2018  · 2022
Гл. таксама

На цырымоніі адкрыцця Гульняў сцяганосцамі зборнай Беларусі сталі плывец Мікіта Цмыг і лучніца Ганна Марусава. На цырымоніі закрыцця Гульняў сцяганосцам зборнай Беларусі стаў Ілья Палазкоў.

Першапачаткова Алімпійскія гульні павінны былі адбыцца ў 2020 годзе, аднак з-за пандэміі COVID-19 Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне перанесці Гульні на 2021 год[1].

Медалі правіць

Каманда Беларусі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года заваявала на 7 медалёў (1 золата, 3 срэбра і 3 бронзы), што стала найгоршым вынікам за ўсе часы ўдзелу незалежнай Беларусі ў летніх Алімпійскіх гульнях[2]:

Інцыдэнты правіць

 
Крысціна Ціманоўская, 2019 год

1 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезці з Токіа ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і паведаміла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Спартсменку выключылі з алімпійскай каманды пасля выступлення з крытыкай трэнерскага складу ва ўласным Instagram, паколькі яе паставілі бегчы эстафету 4×400 метраў, хоць на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 метраў (перад тым беларусак Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысціну Мулярчык не дапусцілі да эстафеты з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб). Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісеевіча. У выніку беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам».

Крысціна Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь не вернецца, бо баіцца пераследу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе атрымала гуманітарную візу. 3 жніўня ў Токіа мела размову з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. 4 жніўня запланаваны пералёт у Варшаву ў апошні момант з меркаванняў бяспекі змянілі на Вену. У аэрапорце Токіа перад вылетам Святлана Ціманоўская з’явілася ў суправаджэнні афіцэраў японскай паліцыі.

5 жніўня Крысціна Ціманоўская прыбыла ў Варшаву і дала прэс-канферэнцыю. 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю трэнераў Артура Шумака і Юрыя Маісеевіча[4].

Зноскі

Спасылкі правіць