Броўнік
Броўнік[3] (Herminium) — род шматгадовых травяністых раслін, які ўключаны ў трыбу Orchideae сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Броўнік | |||||||||||||||||||
Броўнік аднаклубневы (Herminium monorchis) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Herminium L., 1758 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьПрадстаўнікі роду — невялікія шматгадовыя травяністыя расліны.
Клубні шарападобнай або даўгавата-яйкападобнай формы, з тонкімі каранямі.
Сцябло прамое, з адным ці некалькімі зялёнымі шырока-ланцэтападобнымі лістамі ля аснавання.
Кветкі сабраны на канцы сцябла ў гронкападобнае суквецце, невялікія, несамастойныя, звычайна жоўта-зялёнага колеру. Чашалісцікі амаль роўныя, цэнтральны разам з пялёсткамі ўтварае «покрыва» над песцікам. Пялёсткі звычайна мясістыя, але больш вузкія, чым чашалісцікі. Губа прырослая да кароткай калонкі. Маюцца два даўгаватых палінія з кароткай каўдыкулай.
Арэал
правіцьБроўнікі распаўсюджаны выключна ў Еўразіі — Еўропе, Паўднёва-Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. 10 відаў — эндэмікі Кітая.
Таксанамія
правіцьяшчэ 13 сямействаў (згодна з Сістэмай APG III) |
||||||||||||
26 відаў | ||||||||||||
порядок Спаржакветныя | род Броўнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Архідныя | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 880 родаў | |||||||||||
Сінонімы
правіць- Cybele Falc., 1847, nom. illeg.
- Herminiorchis Foerster, 1878, nom. superfl.
- Monorchis P.Micheli ex Agosti, 1770, nom. inval.
- Thisbe Falc., 1847
Віды
правіцьРод уключае 49 відаў[4], у тым ліку:
- Herminium albovirens[4]
- Herminium alaschanicum
- Herminium angustilabre
- Herminium carnosilabre
- Herminium chloranthum
- Herminium coiloglossum
- Herminium ecalcaratum
- Herminium glossophyllum
- Herminium haridasanii
- Herminium jaffreyanum
- Herminium josephi
- Herminium himalayanum[4]
- Herminium kalimpongensis
- Herminium kamengense
- Herminium kumaunensis
- Herminium lanceum
- Herminium longilobatum
- Herminium mackinonii
- Herminium macrophyllum
- Herminium monophyllum
- Herminium monorchis — Броўнік аднаклубневы
- Herminium ophioglossoides
- Herminium orbiculare
- Herminium quinquelobum
- Herminium singulum
- Herminium souliei
- Herminium tangianum
- Herminium yunnanense
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 64. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Bhakta Bahadur Raskoti, André Schuiteman, Wei-Tao Jin, Xiao-Hua Jin A taxonomic revision of Herminium L. (Orchidoideae, Orchidaceae)(англ.) // PhytoKeys : Часопіс. — 2017. — 17 April — Т. 79. — С. 1–74. — ISSN 1314–2011. — DOI:10.3897/phytokeys.79.11215
Літаратура
правіць- Chen, X.Q.; Gale, S.W.; Cribb, P.J. 35. Herminium Linnaeus // Flora of China. — Т. 25. — P. 119.
- Род 331. Бровник — Herminium R.Br. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
Спасылкі
правіць- Герминиум // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.