Бружмель Каралькова

Бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii) — від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Бружмель Каралькова
Lonicera korolkowii kz1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera korolkowii Stapf

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507057
NCBI  566145
IPNI  148870-1
TPL  ???

Дэкаратыўны куст. Выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках.

РаспаўсюджаннеПравіць

Заходні Цянь-Шань і Паміра-Алай.

У гарах на ўзлесках і ў падлеску арэхава-пладовых, лісцяных лясоў, а таксама ў зарасніках кустоў у верхняй частцы лясной зоны, радзей у субальпійскім поясе да вышыні 3000 метраў над узроўнем мора[3].

АпісаннеПравіць

Лістападны куст да 3 м вышынёй.

Лісце да 3 см даўжынёй, шырокаяйкападобнае або эліптычнае, востраканцовае, з шырокаклінападобным аснаваннем, блакітна-зялёнае, часцей шызае.

Бутоны светла-чырвоныя. Кветкі ружовыя.

Працягласць цвіцення каля 2 тыдняў.

Плады шарападобныя, ярка-аранжавыя або чырвоныя. Спеюць у канцы жніўня — верасні.

У культурыПравіць

У Галоўным батанічным садзе РАН бружмель Каралькова высажваўся двойчы ў 1957 годзе. Частка раслін сабрана на Гісарскім хрыбце, у даліне ракі Варзоб(руск.) бел., іншыя асобнікі сабраныя ў Заходнім Цянь-Шані(руск.) бел., паблізу вусця Кара-Арчы. Цвіце з канца мая па чэрвень. Пры пасеве пад зіму ўсходы з’яўляюцца вясной. Зацвітае на 3-й год[4].

У культуры з 1880 года.

Святлалюбная і зімастойкая расліна (кліматычная зона ад 4 да 9). Глеба рн 4,5—8,5[5].

Размнажаецца насеннем, тронкамі і адводкамі.

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Дэкаратыўны на працягу ўсяго перыяду вегетацыі[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Жимолость. На сайте Энциклопедия декоративных садовых растений.
  4. Интродукция растений природной флоры СССР. «Наука» М., 1979
  5. Lonicera korolkowii (Honey Rose Honeysuckle)