Брэсцкі абласны Палац культуры

Брэст

Брэсцкі абласны Палац культуры — палац культуры ў Брэсце, размешчаны па Маскоўскай вуліцы, 275[1]. Пабудаваны ў 1980 годзе па праекце архітэктара Г. Чысцякова як Палац культуры прафсаюзаў.

Брэсцкі абласны Палац культуры
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1980 
Архітэктар Генадзь Пятровіч Чысцякоў
Сайт rdkp.by

Архітэктура правіць

 
Фантан каля Палаца культуры прафсаюзаў

Фарміруе добраўпарадкаваную плошчу з дэкаратыўнымі сценамі-падпорамі, лесвіцамі, газонамі, кветнікамі. Кубападобны аб’ём на калонах, над якім выступае прамавугольнае ў плане памяшканне глядзельнай залы. Галоўны фасад вырашаны лаканічна ў выглядзе расчлянёнай пілонамі плоскасці з суцэльным зашкленнем. Усе фасады апрацаваны тэразітавай тынкоўкай. галоўны — вылучаны вітражом. Ва ўнутраным дворыку — фантан, газоны, дарожкі выкладзены бетоннымі плітамі.

 
Фае

У Палацы 3 залы — глядзельная на 760 месцаў, спартыўная з балконам для гледачоў, лекцыйная на 350 месцаў. Уваход у апошнюю праз шырокі вестыбюль 1-га паверха і двухсветлавое фае 2-га. На 3-м паверсе мастацкая студыя, танцавальная зала, пакоі для гуртковай работы. На 1-м паверсе клубнай часткі памяшканні для адміністрацыі, бібліятэка. У дзіцячым сектары бібліятэка, зала для гульняў, пакоі для работы гурткоў. У падвале гардэроб, санвузлы, майстэрні, тэхнічныя службы. У інтэр’еры выкарыстаны чырвоны і зялёны граніт, белы мармур, наборны паркет. У фае глядзельнай залы і бары мастацкія пано.

Лаканічная архітэктура будынка, асаблівасці функцыянальнага вырашэння робяць яго адным з удалых гарадскіх грамадска-культурных збудаванняў пасляваеннага часу.

Зноскі

  1. Стары адрас паводле Збору помнікаў — дом № 269

Літаратура правіць