Адкрыць галоўнае меню
Славутасць
Будынак былога крэдытнага таварыства
Будынак крэдытнага таварыства.jpg
53°54′01,72″ пн. ш. 30°20′19,14″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Магілёў, вул. Ленінская, 36 (зав. Мігая, 13)
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекта Пётр Іванавіч Кальнін
Дата пабудовы пач. XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000584шыфр 513Г000584

Будынак былога крэдытнага таварыства — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Ленінскай, 36 (зав. Мігая, 13) у Магілёве. Помнік рэгіянальнага значэння.

У савецкія часы будынку размяшчалася швейная фабрыка імя В. Валадарскага. Цяпер у будынку размешчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Метро», кандытарская Madlen, кафэ-бістро Van Gogh.

Змест

АрхітэктураПравіць

 
Атланты ля галоўнага ўваходу
 
Фасад па Ленінскай вуліцы
 
Фасад па завулку Мігая

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак, з боку завулка Мігая мае скразны праезд у двор. Галоўны надоўжаны фасад выходіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Асноўны архітэктурны акцэнт — вуглавая частка будынка паміж 2 фасадамі (па вул. Ленінскай і завулку Мігая). Яе плоскасць скошана, тут размешчаны галоўны ўваход. На другім паверсе паўкруглы балкон з балюстрадай, які падтрымліваюць кранштэйны з паўфігурамі атлантаў. Завяршаецца скошаная частка атыкам складанага профілю з акном-люнетай у цэнтры. На галоўным фасадзе — 2 неглыбокімі рызаліты, завершаныя мансардамі. Аконныя праёмы на першым паверсе прамавугольныя, на другім — арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. У дэкаратыўным абрамленні галоўнага фасада выкарыстаны прафіляваныя паяскі, шырокія лапаткі, ляпныя накладныя дэталі — гірлянды, картушы, разеткі, мадульёны[1], выкарыстаныя элементы стылю ампір (руставаныя пілястры, фрызы са стылізаванымі сухарыкамі і інш.)[2]. Унутраная планіроўка зменена[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

ЛітаратураПравіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

СпасылкіПравіць