Пётр Іванавіч Кальнін

Пётр Іванавіч Кальнін (1872, г. Адэса, цяпер Украіна — пасля 1917) — беларускі архітэктар.

Пётр Іванавіч Кальнін
Дата нараджэння 1872
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1917
Альма-матар
Commons-logo.svg Пётр Іванавіч Кальнін на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1896 годзе Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Працаваў у Магілёўскім губернскім праўленні, з 1906 года гарадскі, у 19071917 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар.

ТворчасцьПравіць

Паводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага таварыства, царква Трох Свяціцеляў; у Шклове — гарадская бойня і будынак папярова-кардоннага завода. Выкананыя ім 2 эскізныя праекты будынка Магілёўскага пазямельна-сялянскага банка выкарыстаны архітэктарам А. Друкерам; паводле яго эскізаў выкананы інтэр'еры асобных памяшканняў. Распрацаваў у 1913 годзе праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўрэйскай гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч.

АдрасыПравіць

У Магілёве жыў ва ўласным доме па вул. Малай Садовай (цяпер Піянерская)[1]. Гэты аднапавярховы прыватны дом існаваў да 1972 года, а потым быў знесены.

Зноскі

ЛітаратураПравіць