Будынак былога крэдытнага таварыства (Магілёў)

Будынак былога крэдытнага таварыства — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Знаходзіцца па вуліцы Ленінскай, 36 (зав. Мігая, 13) у Магілёве. Помнік рэгіянальнага значэння.

Славутасць
Будынак былога крэдытнага таварыства
53°54′02″ пн. ш. 30°20′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, вул. Ленінская, 36 (зав. Мігая, 13)
Архітэктурны стыль мадэрн
Архітэктар Пётр Іванавіч Кальнін
Дата пабудовы пач. XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000584шыфр 513Г000584
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У савецкія часы будынку размяшчалася швейная фабрыка імя В. Валадарскага. Цяпер у будынку размешчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр «Метро», кандытарская Madlen, кафэ-бістро Van Gogh, бар «Чэрчыль».

Архітэктура правіць

 
Атланты ля галоўнага ўваходу
 
Фасад па Ленінскай вуліцы
 
Фасад па завулку Мігая

Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак, з боку завулка Мігая мае скразны праезд у двор. Галоўны надоўжаны фасад выходіць на чырвоную лінію забудовы вул. Ленінскай. Асноўны архітэктурны акцэнт — вуглавая частка будынка паміж 2 фасадамі (па вул. Ленінскай і завулку Мігая). Яе плоскасць скошана, тут размешчаны галоўны ўваход. На другім паверсе паўкруглы балкон з балюстрадай, які падтрымліваюць кранштэйны з паўфігурамі атлантаў. Завяршаецца скошаная частка атыкам складанага профілю з акном-люнетай у цэнтры. На галоўным фасадзе — 2 неглыбокімі рызаліты, завершаныя мансардамі. Аконныя праёмы на першым паверсе прамавугольныя, на другім — арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. У дэкаратыўным абрамленні галоўнага фасада выкарыстаны прафіляваныя паяскі, шырокія лапаткі, ляпныя накладныя дэталі — гірлянды, картушы, разеткі, мадульёны[1], выкарыстаныя элементы стылю ампір (руставаныя пілястры, фрызы са стылізаванымі сухарыкамі і інш.)[2]. Унутраная планіроўка зменена[1].

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць