Будынак гарадской управы (Магілёў)

Будынак гарадской управы - помнік архітэктуры эклектыкі. Знаходзіцца па вуліцы вул. Ленінскай, 1 у Магілёве.

Славутасць
Будынак гарадской управы
53°53′41″ пн. ш. 30°19′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, вул. вул. Ленінская, 1
Архітэктурны стыль эклектыка
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000023шыфр 512Г000023
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Будынак гарадской управы і ратуша. Пач. XX ст.

Узведзены ў другой палове XIX стагоддзя ў гістарычным цэнтры гораду, мае рысы стыляў позняга класіцызму і псеўдарускага.

15(28).12.1917 г. у будынку гарадской управы адбыўся II губернскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх

З 1956 г. у будынку знаходзіўся Дом культуры будтрэсту № 12. Цяпер у будынку Палац грамадзянскіх абрадаў.

У 1957 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар II губернскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Архітэктура правіць

 
Бакавы фасад
 
Будынак гарадской управы і ратуша

Мураваны будынак складаецца са злучаных двух прамавугольных у плане аб'ёмаў: трохпавярховага (галоўным фасадам выходзіць на Савецкую плошчу) і двухпавярховага (бакавым падоўжаным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую). Галоўны тарцовы фасад карнізнымі паясамі (цягамі) падзелены на тры ярусы. Першы ярус больш масіўны, з чатырма руставанымі пілонамі, мае невялікія. спараныя арачныя вокны абапал параднага ўваходу. Другі ярус вылучае група парадных памяшканняў, вырашаны ён больш багата: паміж падвойнымі пілонамі — высокія арачныя спараныя вокны-біфорыумы, аздобленыя архівольтамі, калонамі, сандрыкамі. Трэці ярус рытмічна расчлянёны невялікімі прамавугольнымі вокнамі, згрупаванымі па тры. Сцены завершаныя высокім складаным па форме прафіляваным карнізам. Бакавы двухпавярховы аб'ём рытмічна расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі, падзелены карнізным поясам на дзве часткі. Планіроўка анфіладная (у трохпавярховай тарцовай частцы) і калідорная (у двухпавярховай частцы).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць