Бурдыкоўшчына

сядзіба

Бурдыкоўшчына — колішні маёнтак у Баранавіцкім раёне. Размяшчаўся паміж вёскамі Застарынне і Пачапава ва ўрочышчы Бурдыкоўшчына.

Славутасць
Бурдыкоўшчына
Сядзіба Абуховічаў у Бурдыкоўшчыне. Малюнак Напалеона Орды. 24 жніўня 1876
Сядзіба Абуховічаў у Бурдыкоўшчыне. Малюнак Напалеона Орды. 24 жніўня 1876
53°21′01″ пн. ш. 25°51′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сядзіба вядома з 1826 года як уласнасць Ганны Валадкевіч з беларускага роду Абуховічаў. Муж наступнай уладальніцы маёнтка Рэгіны Абуховіч паходзіў з роду Эйсмонтаў, таму да пачатку XX ст. двор Бурдыкоўшчына належаў Эйсмонтам.

14 (26) верасня 1794 года ў фальварку Бурдыкоўшчына ў Вікторыі з Жукоўскіх і Вінцэнта Петрашкевіча нарадзіўся першанец — Юстын-Ануфрый Петрашкевіч, польскі і беларускі паэт, заснавальнік таварыства філаматаў[1].

Дакладная дата пабудовы палаца невядома, але, мяркуючы па архітэктурным абліччы і стылі, ён, верагодна, узведзены ў канцы XVIII ст.

Палац быў разбураны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер на тэрыторыі колішняга палацава-паркавага ансамбля месціцца летні лагер па доглядзе цялят. На сённяшні час захаваліся толькі рэшткі раскошнага некалі англійскага парку.

Архітэктура правіць

 
Паркавы фасад палаца ў 1915 годзе

Будынак быў цагляны, двухпавярховы, прамавугольны ў плане, меў два сіметрычна размешчаныя па баках крылы з парай комінаў на кожным.

На акварэлі Напалеона Орды з боку парку цэнтральны корпус палаца вылучаецца трохвосевым рызалітам з тэрасай на першым паверсе і балконам на другім. Выгляд фасада з цэнтральнага ўвахода і ўнутраная аздоба будынка невядомыя.

Зноскі

  1. Ануфрый Петрашкевіч — руплівец нашай спадчыны 28 Кас 2022(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 3 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць