Біблія Лютэра (ням.: Lutherbibel) — пераклад Бібліі на нямецкую мову, зроблены Марцінам Лютэрам і яго бліжэйшымі паплечнікамі (сярод іх быў, напрыклад, нямецкі рэфарматар Філіп Меланхтан).

Біблія Лютэра
Біблія Лютэра
Поўная назва

Biblia Deudsch

Мова Нямецкая
НЗ выдадзены 1522
Поўная Біблія апублікавана 1534 (1-е выданне), 1545 (2-е выданне)
Апакрыфічныя кнігі Тавіта, Юдзіф, 1 Макавейская, 2 Макавейская, Мудрасці, Мудрасць Сіраха, Баруха
Аўтар(ы) Марцін Лютэр
Перакладзена з масарэцкі тэкст, Textus Receptus
Канон Пратэстанцкі

Пераклад Лютэра і яго паплечнікаў адыграў ключавую ролю ў Рэфармацыі ў Германіі. Ён таксама стаў асновай нямецкай літаратурнай мовы.

Гісторыя

правіць

Новы Запавет Лютэр перавёў у перыяд са снежня 1521 па сакавік 1522 года ў Вартбургскім замку. Выкарыстоўваўся грэчаскі тэкст —— Textus Receptus у выданні Эразма Ратэрдамскага 1516 года. Ад выкарыстання афіцыйна прынятага ў каталіцкай царкве лацінскай мовы перакладу — Вульгаты Лютэр свядома адмовіўся. У верасні 1522 года тэкст перакладзенага ім Новага Запавету быў надрукаваны ў друкарні Мельхіёра Лотата ў Вітэнбергу, атрымаўшы неафіцыйную назву «Вераснёўскай Бібліі» або «Вераснёўскага запавету» (Septembertestament). У 1534 годзе ўпершыню выйшаў поўны тэкст Бібліі Лютэра (Стары і Новы Запавет). У 1545 годзе выйшла новае поўнае выданне Бібліі (апошняе — пад рэдакцыяй Лютэра), якое ў біблеістыцы вядома пад назвай Biblia Deudsch.

Склад канону

правіць

У адпаведнасці з багаслоўскімі поглядамі Лютэра ў перакладзе прадстаўлены новы падыход да разумення біблейскага канона.

Так, другакананічныя кнігі змешчаны паміж Старым і Новым Запаветамі пад агульным загалоўкам «Апокрыфы: Гэтыя кнігі не лічацца роўнымі Пісанням, але карысныя і добрыя для чытання».

Што да перакладу «Апокрыфаў», то ў асноўным ён быў зроблены Філіпам Меланхтанам і Юстусам Ёнасам.

У перакладзе Новага запавету чатыры кнігі, адносна кананічнасці і боганатхнённасці якіх Лютэр сумняваўся (Пасланне да Яўрэяў, Ліст Якава, Ліст Іуды і Апакаліпсіс), змешчаныя ў канцы.

Асаблівасці перакладу

правіць

Бог перакладзены як Gott, Святы Дух як Heilige Geist, Суцяшальнік як Tröster, Евангелле як Evangelium , Царква як Gemeinde (рэлігійная суполка), Царства Божае як Reich Gottes, Пяцідзясятніца як Pfingsten , Уваскрэсенне з мёртвых як Auferstehung, волаты як Tyrannen (тыраны — Быц. 6:4) , вера як Glaube, хрышчэнне як Taufe, крыж як Kreuz, грэх як Sünde, благадаць як Gnade, епіскап як Bischof, звер як Tier, сатана як Teufel.

Адмысловае месца ў перакладзе займае Зорка ранішняя / Morgenstern (Адк. 2:28), які выступае адначасова сінонімам як д'ябала (Іс. 14:12 — у сінадальным перакладзе: «дзянніца, сын зары»), так і Ісуса Хрыста (Адк. 22:16).

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць