Клецкая бітва

(Пасля перасылкі з Бітва пад Клецкам, 1506)

Клецкая бітва (5 жніўня 1506) — бітва паміж войскам ВКЛ на чале з Міхаілам Глінскім і войскам крымскіх татар, якое вялі сыны Менглі-Гірэя — Бэці і Бурнаш.

Літоўска-татарскія войны
Klecak. Клецак (1578).jpg
Клецкая бітва, гравюра XVI ст.
Дата 5 жніўня 1506
Месца ваколіцы Клецка
Вынік перамога войска Вялікага Княства Літоўскага
Праціўнікі
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg Вялікае Княства Літоўскае Crimean Tatar tamga icon (blue and gold).png Крымскае ханства
Сілы бакоў
6—7 тыс. чал. ад 6 да 12 тыс. чал.

ПерадгісторыяПравіць

На тэрыторыю ВКЛ татары ў колькасці 12 тыс. (па іншых звестках 6 тыс.) уварваліся ў ліпні, дайшлі да Слуцка і Клецка, адтуль распускалі загоны на Навагрудак і Ліду. Кароль і вял. кн. Аляксандр пра татарскі наезд даведаўся ў Лідзе, куды прыехаў з жонкай Аленай Іванаўнай, дваром і скарбам. Хворы Аляксандр загадаў адвезці яго назад у Вільню, а кіраўніцтва дзяржаўнымі справамі даручыў гетману С. Кішку і маршалку дворнаму М. Глінскаму. З панскіх почтаў і наёмнай конніцы было сабрана 6—7 тыс. войска. Яно некалькі дзён стаяла каля Навагрудка, а 4 жніўня, калі была атрымана інфармацыя, што галоўны татарскі кош (лагер) знаходзіцца пад Клецкам, войска рушыла туды. Па дарозе захварэў Кішка і кіраўніцтва войскам пераняў Глінскі.

Ход і вынікі бітвыПравіць

Раніцай 5 жніўня конніца падышла да Клецка і спынілася перад р. Лань. На супрацьлеглым беразе стаялі падрыхтаваныя да бою татары. Некалькі гадзін ішла перастрэлка. За гэты час войска ВКЛ падрыхтавала 2 гаці, па якіх коннікі пачалі пераправу. Па правай гаці пераправа ішла хутчэй, татары атакавалі правае крыло, нанеслі вялікія страты. Глінскі прыспешыў рух левага крыла і імклівым ударам конніцы разрэзаў татарскае войска на дзве часткі. Правае крыло таксама перайшло ў наступленне. Частка татараў трапіла ў абцугі, іншыя пачалі ўцякаць. Харугвы Глінскага пайшлі ў пагоню, бралі палонных каля Слуцка, Петрыкава, на ўкраінскіх шляхах. Было вызвалена каля 40 тыс. нявольнікаў, якіх татары збіраліся весці ў Крым, узята 30 тыс. коней.

Хан Менглі-Гірэй пад уражаннем ад вынікаў бітвы стаў на пэўны час саюзнікам ВКЛ.

Ушанаванне памяціПравіць

На месцы бітвы пастаўлены помнік (1996).

ЛітаратураПравіць

  • В. Варонін. Два лісты пра бітву пад Клецкам у 1506 г. // Бел. гіст. агляд. 1995. Т. 2, сш. 2.
  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2

СпасылкіПравіць