Барыс Сямёнавіч Акрэсцін
Бары́с Сямё́навіч Акрэ́сцін (руск.: Борис Семёнович Окрестин; 18 лютага 1923, Масква — 6 ліпеня 1944, Мінскі раён) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Барыс Сямёнавіч Акрэсцін | |
---|---|
руск.: Борис Семёнович Окрестин | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьБ. С. Акрэсцін нарадзіўся ў Маскве. скончыў 7 класаў школы. Вучыўся ў аэраклубе «Метрабуда», працаваў у ім авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942 годзе прызваны на службу ў РСЧА. У дзеючай арміі з верасня 1942 г. на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б).
Намеснік камандзіра эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі старшы лейтэнант Акрэсцін да канца снежня 1943 г. выканаў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, 2 бронеаўтамабілі, 2 самалёты і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Лятаў на самалётах По-2 і Іл-2. У баі над горадам Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць) быў цяжка паранены. Удзельнічаў у вызваленні горада Талачын (Віцебская вобласць), штурмаваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша—Талачын.
6 ліпеня 1944 г. за 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (у раёне вышыні 247 за 3 км на паўночны захад ад вёскі Абчак[1]) у час баёў па ліквідацыі варожай групоўкі, якая прарывалася з мінскага «катла», самалёт Б. Акрэсціна быў падбіты. Лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.
Пахаваны Б. С. Акрэсцін на Вайсковых могілках у Мінску.
Узнагароды
правіцьПамяць
правіць- Помнік на магіле на Вайсковых могілках у Мінску.
- Імя Б. С. Акрэсціна ў 1966 годзе прысвоена сярэдняй школе № 65 (сучасная гімназія № 30) горада Мінска[2]. Помнік Герою і 9 лётчыкам на тэрыторыі школы.
- Імем Б. С. Акрэсціна названыя вуліца і завулак у Мінску, вуліцы ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць) і вёсцы Саранка (Пільнінскі раён , Ніжагародская вобласць Расіі).
Зноскі
- ↑ Качук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия»
- ↑ Музей Боевой и Трудовой славы ГУО «Гимназия № 30 г. Минска» имени Героя Советского Союза Б. С. Окрестина(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2016. Праверана 20 лістапада 2016.
Літаратура
правіць- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 278. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.
Спасылкі
правіць- Барыс Сямёнавіч Акрэсцін на сайце «Героі краіны»
- Качук Н. Хроника пикирующего истребителя // Газета «Советская Белоруссия» (руск.)
- Качук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия» (руск.)
- Ручанов С. День рождения Героя Архівавана 27 лютага 2016. // Газета Мінісэрства абароны Рэспублікі Беларусь "Белорусская военная газета. «Во славу Родины» (руск.)