Вадзім Вячаслававіч Курловіч

беларускі футбаліст

Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Футбол
Вадзім Курловіч
Поўнае імя Вадзім Вячаслававіч Курловіч
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1992(1992-10-30)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 0 (0)
2010—2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 8 (1)
2013   Беларусь Віцебск 14 (4)
2013   Беларусь Дынама (Брэст) 12 (1)
2014—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 41 (4)
2015—2016 Беларусь Слуцк 18 (0)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 15 (0)
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 68 (7)
2020—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 39 (4)
2022 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 24 (10)
2023 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 27 (0)
2024— Беларусь Слуцк
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мікашэвіцкага футбола, гуляў за дубль мясцовага «Граніта». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўную каманду.

Першую палову сезона 2013 правёў у арэндзе ў «Віцебску», а ў жніўні 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У гэтых клубах трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 года быў выкуплены брэсцкім клубам[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным іграком, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы.

У ліпені 2015 года перайшоў у «Слуцк»[5]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. У ліпені 2016 года, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, разарваў кантракт са «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў іграком «Граніта»[7]. У «Граніце» трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасля вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017, на наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года пакінуў «Славію»[9].

У сакавіку 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. Замацаваўся ў аснове, за сезон 2022 адзначыўся 10 галамі і 12 галявымі перадачамі. У студзені 2023 года пакінуў «Шахцёр»[11].

У лютым 2023 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[12]. У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[13].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Vadim Kurlovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vadim Kurlovich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/vadim_kurlovich/
  4. Денис Ковалевский и Вадим Курлович подписали контракты с брестским «Динамо» (руск.). football.by (14 лютага 2014). Праверана 15 студзеня 2024.
  5. Вадим Курлович сменил брестское "Динамо" на "Слуцк" (руск.). football.by (12 ліпеня 2015). Праверана 15 студзеня 2024.
  6. Курлович и Руденок расстаются со «Слуцком» (руск.). football.by (15 ліпеня 2016). Праверана 15 студзеня 2024.
  7. Курлович, Загвоздин, Земко и еще три игрока подписали контракты с "Гранитом" (обновлено) (руск.). football.by (26 ліпеня 2016). Праверана 15 студзеня 2024.
  8. Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией" (руск.). football.by (29 студзеня 2017). Праверана 15 студзеня 2024.
  9. Курлович покинул "Славию" (руск.). football.by (8 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
  10. Курлович пополнил ряды "Нафтана" (руск.). football.by (13 сакавіка 2020). Праверана 15 студзеня 2024.
  11. Курлович и Лецкевич покинули петриковский "Шахтер" (руск.). football.by (16 студзеня 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  12. Курлович пополнил ряды "Нафтана" (руск.). football.by (21 лютага 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
  13. Вадим Курлович вернулся в "Слуцк" (руск.). football.by (11 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.