Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў

Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў (нар. 30 кастрычніка 1964, Каламыя, Івана-Франкоўская вобласць) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў
Нараджэнне 30 кастрычніка 1964(1964-10-30) (60 гадоў)
Адукацыя
Званне палкоўнік
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль «За бездакорную службу» I ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1964 года ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна)[1].

Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1].

Праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных пасадах[1].

Працаваў саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам, намеснікам і першым намеснікам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь[1].

З’яўляўся намеснікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Старавіленскай акругі № 105. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].

Міжнародныя санкцыі

правіць

Іпатаў неаднаразова трапляў пад санкцыі як член беларускага Цэнтрвыбаркаму.

У 2011 годзе ён быў уключаны ў чорны спіс Еўрасаюза па абвінавачванні ў парушэннях на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года[2][3]. Санкцыі супраць Іпатава былі працягнутыя з аналагічных прычын пасля парламенцкіх выбараў 2012 года[4], але ў 2016 годзе ЕС зняў абмежаванні з яго і большасці фігурантаў санкцыйнага спісу ў выніку «адлігі» ў еўрапейска-беларускіх адносінах[5].

З-за парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Іпатаў у канцы жніўня 2020 года трапіў пад санкцыі балтыйскіх краін[6], а ў верасні быў другі раз уключаны ў чорны спіс Еўрапейскага саюза[7]; 20 лістапада да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Па аналагічных прычынах ён трапіў у санкцыйныя спісы Канады[9], Вялікабрытаніі[10], Швейцарыі[11][12], а таксама ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13].

Узнагароды

правіць

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I і II ступені, «За працоўныя заслугі». Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  3. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 1 верасня 2020.
  4. COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 1 верасня 2020.
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (25 лютага 2016).
  6. Лукашенко, ЦИК, силовики. Страны Балтии ввели санкции в отношении белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2020. Праверана 1 верасня 2020.
  7. Official Journal of the European Union L 319 I/1 (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 13 верасня 2021.
  9. Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2020-214 (англ.). Canada Gazette  (англ.) (14 кастрычніка 2020). Праверана 18 мая 2024.
  10. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  11. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  12. Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  13. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2020. Праверана 13 верасня 2021.

Спасылкі

правіць