Валенцій Кёльнскі

Валенцій Кёльнскі (Кальнензіс, з Кёльна) (польск.: Walenty Colnensis (z Kolna), лац.: Valentius Colnensis; каля 1580, Мазовія — 11 лютага 1634, Орша[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Валенцій Кёльнскі
польск.: Walenty Colnensis (z Kolna)
лац.: Valentius Colnensis
Дата нараджэння 1580
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 1634(1634-02-11)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Скончыў курс рыторыкі ў Віленскай акадэміі. 9 лютага 1600 г. уступіў у Рызе ў Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце удасканальваў педагагічную падрыхтоўку ў Нясвіжы пад кіраўніцтвам прафесара Ежы Блаўгута. Год вывучаў паэтыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме. З 1604 па 1607 гг. праходзіў курс філасофіі ў Пултуску, а потым — скарочаны двухгадовы курс тэалогіі, пасля чаго быў высвечаны на ксяндза[2].

Валенцій Кёльнскі, выдатны знаўца грэчаскай мовы і выбітны педагог, ніколі не выкладаў філасофію ці тэалогію і не займаў адміністрацыйных пасад у Таварыстве Ісуса, засяродзіўшыся на выкладанні ў класе рыторыкі[2]. Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у Полацку (1613—1614, 1617—1633) і Рызе (1614—1617). Прэфект школ у Оршы (1633—1634)[1].

Зноскі

  1. а б Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 48.

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.