Валерый Іванавіч Папкоў
Валерый Іванавіч Папко́ў (руск.: Валерий Иванович Попко́в; 3 лютага 1908, Масква — 12 снежня 1984, Масква) — вучоны ў галіне электратэхнікі і электраэнергетыкі, доктар тэхнічных навук, акадэмік АН СССР (1966), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
Валерый Іванавіч Папкоў | |
---|---|
руск.: Валерий Иванович Попков | |
Дата нараджэння | 3 (16) лютага 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1984 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | акадэмік АН СССР |
Альма-матар | Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут імя М. Э. Баўмана |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ. І. Папкоў нарадзіўся ў Маскве. Скончыў 10 класаў школы. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі механіка-машынабудаўнічы інстытут імя М. Э. Баўмана[1] (Маскоўскі энергетычны інстытут). Працаваў на шахце ў Днепрадзяржынску, металургічным заводзе ў Днепрапятроўску. У 1932—1936 гг. ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце імя У. І. Леніна. З 1936 года кіраўнік Высакавольтнай лабараторыі канструктарскага бюро Наркамата боепрыпасаў СССР. У 1943 годзе паступіў у аспірантуру пры Энергетычным інстытуце імя Г. М. Кржыжыноўскага Акадэміі навук СССР. У 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1948 года старэйшы навуковы супрацоўнік інстытута. У 1951 годзе ўступіў у КПСС. У 1953 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, з 1 ліпеня 1966 г. акадэмікам. У 1957—1965 гг. В. І. Папкоў на пасадзе намесніка дырэктара Энергетычнага інстытута і адначасова з 1959 года — загадчык створанай ім лабараторыяй высокіх напружанняў. У 1965—1980 гг. намеснік дырэктара, акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных праблем АН СССР. У 1974—1978 гг. Прэзідэнт Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), у 1978—1980 гг. — віцэ-прэзідэнт. У 1968—1979 гг. В. І. Папкоў уваходзіў у склад прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
Памёр В. І. Папкоў 12 снежня 1984 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьВ. І. Папкову належаць працы па тэхніцы высокіх напружанняў, электрычных разрадах у газах пры высокіх напружаннях, тэхніцы перадачы электрычнай энергіі на вялікія адлегласці, электронна-іоннай тэхналогіі і інш. Распрацаваў методыку ацэнкі страт электрычнай энергіі ад утварэння электрычных разрадаў на правадах.
В. І. Папкову таксама з'яўляўся членам рэдакцыйных калегій некалькіх навукова-папулярных часопісаў, уваходзіў у склад спецыялізаваных вучоных саветаў.
Узнагароды і прэміі
правіць- Медаль «Серп і Молат»
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- медалі
- Дзяржаўная прэмія СССР 1983 г. (за вялікія дасягненні ў развіцці савецкай навукі[2])
- Прэмія АН СССР імя П. М. Яблачкава
Зноскі
- ↑ Валерый Іванавіч Папкоў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Біяграфія на сайце МДТУ імя Баўмана Архівавана 9 сакавіка 2017. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 64.
Спасылкі
правіць- Валерый Іванавіч Папкоў на сайце «Героі краіны»
- Біяграфія на сайце МДТУ імя Баўмана Архівавана 9 сакавіка 2017. (руск.)
- Профіль на сайце РАН (руск.)