Валерый Леанідавіч Тарасенка

беларускі футбаліст і трэнер

Валерый Тарасенка (нар. 1 верасня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Валерый Тарасенка
Поўнае імя Валерый Леанідавіч Тарасенка
Нарадзіўся 1 верасня 1981(1981-09-01)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1997 Беларусь Рэал (Мінск) 2 (0)
1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (0)
2000 Беларусь РШВСМ-Алімпія (Мінск) 26 (1)
2001—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 51 (13)
2005 Беларусь Гомель 16 (0)
2006 Беларусь Нёман (Гродна) 23 (5)
2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 19 (2)
2008 Казахстан Табол (Кастанай) 13 (2)
2009 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 18 (0)
2010 Беларусь Нёман (Гродна) 9 (0)
2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 9 (0)
2011 Беларусь Дынама (Брэст) 10 (0)
2011—2014 Беларусь Гарадзея 72 (5)
2015 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2004 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (1)
Трэнерская кар’ера
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) трэнер
2020 Літва Жальгірыс (Вільнюс) трэнер
2021 Казахстан Актабэ трэнер
2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
2022 Азербайджан Сумгаіт трэнер
2022—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай школы «Змена», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 года выступаў за дубль барысаўчан, а ў сезоне 2002 стаў прыцягвацца да асновы. 8 лістапада 2002 года стаў героем «залатога» матча паміж БАТЭ і гродзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства.

Пасля сезона 2004 пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клубы беларускай Вышэйшай лігі, пры гэтым нідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», з якім стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана.

Улетку 2011 года трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў на працягу некалькіх сезонаў. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[2].

У лютым 2015 года апынуўся ў мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[3]. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і стаў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні сезона, у лістападзе 2015 года, прыняў рашэнне завяршыць кар’еру[4].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 21 года. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004 прыняў удзел у двух матчах.

Трэнерская кар’ера правіць

У лютым 2016 года стала вядома аб пераходзе Тарасенкі на трэнерскую працу ў юнацкую каманду БАТЭ[5], дзе ён працаваў на працягу трох гадоў.

У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «трэнер па футболе».

У студзені 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БАТЭ[6]. Пакінуў БАТЭ ў снежні 2019 года[7].

У студзені 2020 года стаў памочнікам Аляксея Багі ў вільнюскім «Жальгірысе»[8]. Разам з Багам пакінуў клуб у снежні 2020 года. Са студзеня па май 2021 года дапамагаў Багу ў казахстанскім «Актабэ». У верасні 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Багі ў салігорскім «Шахцёры»[9]. Пакінуў клуб разам з Багам у снежні 2021 года[10].

Са студзеня па верасень 2022 года быў асістэнтам Багі ў азербайджанскім «Сумгаіце». У снежні 2022 года зноў стаў памочнікам Багі ў салігорскім «Шахцёры»[11]. У снежні 2023 года разам з Багам пакінуў салігорскі клуб[12].

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Valeri Tarasenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Александр Марченко: «Сащеко и Тарасенко покинули «Городею», Чалей, скорее всего, закончит карьеру» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 12 снежня 2023.
  4. Тарасенко принял решение о завершении карьеры (руск.). football.by (22 лістапада 2015). Праверана 12 снежня 2023.
  5. Беганский, Тарасенко и Шмигеро будут работать в детско-юношеской школе БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
  6. Валерий Тарасенко пополнит тренерский штаб главной команды БАТЭ (руск.). football.by (18 студзеня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  7. Молош и Тарасенко покинули БАТЭ (руск.). football.by (31 снежня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  8. Официально: Алексей Бага - главный тренер вильнюсского "Жальгириса" (руск.). football.by (19 студзеня 2020). Праверана 12 снежня 2023.
  9. "Шахтер" объявил о назначении Алексея Баги на пост главного тренера (руск.). football.by (21 верасня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  10. Алексей Бага покинул «Шахтер» (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (1 снежня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  11. Алексей Бага: "Над предложением "Шахтера" размышлял недолго, но о других говорить смысла нет, если я в Солигорске" (руск.). football.by (21 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  12. Алексей Бага покинул «Шахтер» (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.

Спасылкі правіць