Валерый Уладзіміравіч Гразноў
Валерый Уладзіміравіч Гразноў (1 снежня 1946, г. Хабараўск) — беларускі архітэктар.
Валерый Уладзіміравіч Гразноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белмясцпрампраекце, з 1978 года — галоўны архітэктар праектаў у Белжылпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): інтэрнаты Мінскага педінстытута замежных моў па вул. Чарвякова (1972), БДУ па вул. Кастрычніцкай (1976), крыты каток у парку імя М. Горкага, завод пластмасавых вырабаў па вуліцы Гусоўскага (1976), лазнева-аздараўленчы комплекс па вул. Кабушкіна (1985) у Мінску, будынак райканторы Дзяржбанка СССР у Слуцку (1979), фізкультурна-аздараўленчы камбінат у Новаполацку (1987).
Зноскі
Літаратура
правіць- Грязнов Валерий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)