Валянціна Аляксандраўна Спярантава
Валянціна Аляксандраўна Спяра́нтава[3] (руск.: Валентина Александровна Сперантова; 24 лютага 1904 — 7 студзеня 1978) — савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1970).
Валянціна Аляксандраўна Спярантава | |
---|---|
руск.: Валентина Александровна Сперантова | |
Дата нараджэння | 11 (24) лютага 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1978 (73 гады) ці 6 студзеня 1978[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
Гады актыўнасці | 1925 — 1977 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0818248 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Зарайск Разанскай губерні. Вучылася ў гімназіі, потым у працоўнай школе. Паступіла ў Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні ў Маскве, але правучылася нядоўга. У 1925 годзе скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і стала актрысай Першага Дзяржаўнага педагагічнага тэатра (пазней перайменаванага ў Маскоўскі тэатр юнага гледача). У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1944 гадах працавала ў франтавым тэатры Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1944 года — актрыса Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) ў Маскве. Выкладала ў тэатральным вучылішчы.
Творчасць
правіцьУпершыню выйшла на сцэну ў Зарайску ў аматарскім тэатры пад кіраўніцтвам вядомага скульптара Г. С. Галубкінай. З 1953 года здымалася ў кіно. Прымала ўдзел у агучванні мультфільмаў на студыі «Саюзмультфільм», у тэлевізійнай праграме «Добрай ночы, малыя!». Стварыла шэраг вобразаў на Усесаюзным радыё, у тым ліку травесці ў «Піянерскай зорцы».
Сярод выкананых роляў: Ягорка («Чорны яр» А. Афінагенава), Кукушкіна («Даходнае месца» А. Астроўскага), Бабуля («Зваротны адрас» А. Алексіна), Ліза («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Каробачка («Мёртвыя душы» М. В. Гогалая), бабуля Вера («Маладая гвардыя» А. Алексіна), Лена («Далёкі край» Я. Шварца).
Зноскі
- ↑ Сперантова Валентина Александровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Спярантава Валянціна Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 123. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сперантова Валентина Александровна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Спера́нтова Валентина Александровна // Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сперантова, Валентина Александровна (руск.) // Энцыклапедыя «Кругасвет»
- Валентина Сперантова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Почему тетю Глашу из «Большой перемены» называли пионером советского травести: Валентина Сперантова (руск.) // Інтэрнэт-часопіс «Культурология. Ру»
- Ольга Бигильдинская Валентина Александровна Сперантова // РАМТрограф, Выпуск № 10, Январь-Февраль 2011 г. (руск.)