Валянціна Фёдараўна Каліноўская

Валянціна Фёдараўна Каліноўская (укр.: Валентина Федорівна Калиновська; нар. 21 ліпеня 1938) — украінская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог. Народная артыстка СССР (1968).

Валянціна Фёдараўна Каліноўская
Дата нараджэння 21 ліпеня 1938(1938-07-21)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Q44058339? і Q44058343?
Адукацыя
Прафесія балерына, балетмайстар
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР Заслужаны артыст Украінскай ССР
Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Народны артыст Украіны

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 ліпеня (па іншых крыніцах — 28 ліпеня) 1938 года ў Кіеве. Танцавальная кар’ера пачалася ў аматарскай харэаграфічнай студыі, акрамя танцаў займалася акрабатыкай.

У 1957 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча па класе Г. А. Бярозавай і А. В. Ярыгінай. З 1957 года — салістка балета Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.

Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой: Францыя, Японія, Швецыя, Данія, Партугалія, Югаславія, ЗША, Балгарыя, Канада, Нарвегія, Італія, Румынія і інш.

З 1981 года — педагог і балетмайстар-рэпетытар тэатра, адначасова ў 1991—2006 гадах — дырэктар балетнай трупы тэатра.

З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Украінскай акадэміі танца (цяпер — Каледж харэаграфічнага мастацтва «Кіеўская муніцыпальная ўкраінская акадэмія танца ім. С. Ліфара  (укр.)»).

Неаднаразова ўдзельнічала ў журы міжнародных такіх балетных форумаў, як Міжнародны конкурс артыстаў балета і харэографаў імя Сержа Ліфара, фестывалі «Танец XXI стагоддзя», «Танец без межаў» і інш.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

  1. Калиновская Валентина Фёдоровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Калиновская Валентина Фёдоровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.