Валянцін Андрэевіч Зуб

беларускі пісьменнік, драматург

Валянцін Андрэевіч Зуб (9 студзеня 1915, Мінск — 11 жніўня 1980) — беларускі пісьменнік.

Валянцін Андрэевіч Зуб
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 студзеня 1915(1915-01-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 1980(1980-08-11) (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння Менскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума харчовай прамысловасці ў 1935 годзе працаваў на хлебазаводзе ў г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці, затым у Менску ў трэсце «Галоўхлеб». У 1939 г. паступіў на сцэнарны факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве, які скончыў у 1943 годзе. У першы ваенны год быў у народным апалчэнні. У 1943—1944 гадах працаваў сцэнарыстам на сцэнарнай студыі ў Маскве, у 1944—1946 гадах старшым рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1946—1975 гадах фельетаністам, загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса «Вожык».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1952 года.

ТворчасцьПравіць

Першае апавяданне надрукаваў у 1938 г. у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Аўтар аповесці для дзяцей «Таямнічы надпіс» (1953), зборнікаў апавяданняў «Сапернікі» (гумарыстычныя творы, 1958), «Пад вясновым сонцам» (1960), «Як Толік праславіўся» (1962), «Чорны кот» (гумарыстычныя творы, 1973). У 1985 г. выйшла кніга аповесцей і апавяданняў «Таямнічы надпіс».

Выступаў і ў галіне драматургіі. Выйшлі зборнікі п’ес «Дружная сям’я» (1955), «Злавацца не трэба» (1961, аднайменная п’еса пастаўлена ў 1960), "Аперацыя «Шафа» (1967), «П’есы» (1972), «Нарада ў загсе» (1972), «Не спяшайцеся караць» (1975), «Тыдзень вечнага кахання» (1982), «Надзейная апора» (1985), п’есы «Сябры» (1960, з Ю. Багушэвічам, пастаўлена ў 1958), «Марат Казей» (1963, пастаўлена ў 1964), «Нечаканае знаёмства» (1963, пастаўлена ў 1962), «Юнацтва рыцара» (1972, пастаўлена ў 1970), «Тыдзень вечнага кахання» (1976, пастаўлена аперэта на музыку Ю. Семянякі ў 1975), шэраг аднаактовак.

Напісаў некалькі сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў (фільм «Фіноз» атрымаў дыплом на Міжнародным фестывалі дакументальных фільмаў у Чэхаславакіі ў 1964 г.).

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалямі.

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X

СпасылкіПравіць