Валянцін Багратавіч Тапурыдзэ
Валянцін Багратавіч Тапуры́дзэ (груз. ვალენტინ თოფურიძე; 31 снежня 1907 (13 студзеня 1908)[3] — 17 лютага 1980[4]) — савецкі грузінскі скульптар. Народны мастак Грузінскай ССР (1958), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1970, член-карэспандэнт з 1958 года[4]).
Валянцін Багратавіч Тапурыдзэ | |
---|---|
груз. ვალენტინ თოფურიძე | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1907 (13 студзеня 1908)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1980[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | сацыялістычны рэалізм і манументальная скульптура[d] |
Уплыў | Iakob Nikoladze[d][1], Nikoloz Kandelaki[d][1], Яўген Яўгенавіч Лансерэ[1] і Iosif Adolfovich Charlemagne[d][1] |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Тыфлісе. У 1931 годзе скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. Вучань Я. І. Нікаладзэ, М. П. Кандэлакі, Я. Я. Лансерэ І. А. Шарлеманя[3]. З 1938 года выкладаў у Тбіліскай акадэміі мастацтваў, з 1962 года — прафесар, у 1972—1980 гадах — кіраўнік творчай майстэрні скульптуры[4].
Творчасць
правіцьТворчасць Валянціна Тапурыдзэ адметная манументалізмам, эпічнасцю па вобразным ладзе. Акрамя манументальнага жанру, працаваў у жанры партрэтнай скульптуры.
Сярод твораў скульптара: фігура «Перамога» і статуя А. Цэрэтэлі на будынку тэатра ў Чыятуры (1945—1950); помнікі У. І. Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958, на Плошчы Перамогі), Руставі (1961), Маскве; скульптурныя кампазіцыі і партрэты «Паэт А. Цэрэтэлі» (1949), «Перамога» (1950), «Рабочы-ліцейшчык» (1957), «Дзяўчына» (1960), «У. І. Ленін» (1961), «Акцёр Эрнст Буш» (1966), «Архітэктар Р. В. Чхеідзэ» (1971) і іншыя.
Узнагароды і званні
правіць- Народны мастак Грузінскай ССР (1958)
- Сталінская прэмія другой ступені (1950)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медалі
Зноскі
правіць- ↑ а б в г д е ё Топуридзе Валентин Багратович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 94.
- ↑ а б Российская академия художеств Праверана 29 мая 2024.
- ↑ а б ВСЭ 1977.
- ↑ а б в Топуридзе Валентин Багратович // Расійская акадэмія мастацтваў (руск.)
Літаратура
правіць- Тапуры́дзе Валянцін Багратавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Топури́дзе Валентин Багратович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 кн. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 299. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
- Топури́дзе Валентин Багратович // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 94. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)