Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна
Валянцін Мікалаевіч Шчарбі́на[1] (6 лютага 1908, Харкаў — 19 мая 1976) — вучоны, геолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1953), прафесар (1953), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1956).
Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1976 (68 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Навуковая сфера | геалогія, геахімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Харкаве. У 1933 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. З 1934 года працаваў у геалагічных установах Украіны, Казахстана, Літвы, Кіргізіі. У 1955—1964 гг. займаў пасаду загадчыка сектарам карысных выкапняў, сектарам геалогіі і геахіміі мінеральных солей Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук Беларускай ССР.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся вывучэннем гіпсавых адкладаў на Цянь-Шані, адкрыў глаўберытавы тып мінералізацыя саляносных адкладаў. Даследаваў Прыпяцкі саляносны басейн, Старобінскае радовішча калійнай і каменнай солі, асаблівасці складу і будовы саляносных адкладаў і ўмовы іх утварэння, мінералогію і петраграфію галагенных парод і саляных глін.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Шчарбіна Валянцін Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 393.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Валянцін Мікалаевіч Шчарбіна ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Шчарбіна Валянцін Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»