Васіль Адамавіч Шкурко
Васіль Адамавіч Шкурко́[1] (17 красавіка 1919 — 21 мая 1998[2]) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, кандыдат юрыдычных навук (1953), прафесар (1979).
Васіль Адамавіч Шкурко | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1998 (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | правазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук (1953) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Буркі Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў педагагічнае вучылішча ў Рэчыцы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы і вучыўся завочна на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута[3]. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода 28-га карпуснога артылерыйскага палка[3]. У 1950 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба со служебной безответственностью по советскому уголовному праву»[3]. Са снежня 1953 па ліпень 1958 года працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедрай крымінальнага права і працэса[3]. У 1958—1962 гадах старшы навуковы супрацоўнік Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР. З верасня 1962 года В. А. Шкурко ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры крымінальнага права і працэса, у 1965—1972 гадах дэкан юрыдычнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьВ. А. Шкурко належаць працы па пытаннях крыміналогіі, крымінальнага права, арганізацыі барацьбы са злачыннасцю. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, вядучы аўтар навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэксу Беларускай ССР (1979, 1989)[3].
Сярод апублікаванага:
- Уголовное право БССР. Т. 1. Часть общая. — Мн. 1978;
- Совершенствование уголовно-правовых мер борьбы с преступностью. — Минск: Изд-во БГУ, 1980 (у сааўтарстве);
- Охота, рыболовство и закон. — Минск: «Беларусь», 1982;
- Исправительно-трудовое право БССР. — Минск: «Университетское», 1987 (у сааўтарстве);
- Браконьерство и борьба с ним. — Минск, «Университетское», 1986;
- Преступления совершаемые в строительстве // Юридический справочник строителя. — Минск «Беларусь», 1990.
Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[3].
Узнагароды
правіць- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Медаль «За адвагу» і іншыя медалі
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
- ↑ БелЭн 2003.
- ↑ Шкурко Васіль Адамавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д е ё Шкурко Василий Адамович Архівавана 1 снежня 2020. (руск.) // Юрыдычны факультэт БДУ
Літаратура
правіць- Шкурко Васіль Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць- Беляева Л. В. Шкурко Василий Адамович Архівавана 1 снежня 2020. (руск.) // Юрыдычны факультэт БДУ
- Шкурко Василий Адамович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)