Васіль Андрэевіч Кот

Герой Савецкага Саюза

Васіль Андрэевіч Кот (23 лютага [8 сакавіка] 1916, вёска Найда, Гомельская губерня, Расійская імперыя — 10 лістапада 1998 года, Львоў, Украіна) — савецкі палітработнік, палкоўнік Савецкай арміі, удзельнік савецка-японскай вайны, Курыльскай дэсантнай аперацыі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Васіль Андрэевіч Кот
Дата нараджэння 8 сакавіка 1916(1916-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1998(1998-11-10)[1] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19371962
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Найда (цяпер у Жыткавіцкім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь). Скончыў няпоўную сярэднюю школу, затым вучыўся ў кааператыўным тэхнікуме. Працаваў бухгалтарам у райспажыўсаюзе[2].

У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з кастрычніка 1937 года, быў прызваны Жыткавіцкім райваенкаматам[3]. Службу пачаў у Ленінградскай ваеннай акрузе, шэсць месяцаў вучыўся ў палкавой школе сувязі, а пасля заканчэння вучобы быў прызначаны камандзірам палкавой радыёстанцыі[2].

З 1938 года — намеснік палітрука. Летам 1938 года стралковая дывізія, у якой служыў Кот, была перакінутая на Далёкі Усход у раён Бірабіджана. У 1940 годзе скончыў Хабаровское ваенна-палітычнае вучылішча, у гэтым жа годзе ўступіў у ВКП(б)[2].

У кастрычніку 1940 года Кот быў накіраваны ў 198-ы стралковы полк, фармавўшысяся на Камчатцы, у складзе 101-й стралковай дывізіі. Займаў пасаду палітрука роты, у лістападзе 1942 года стаў парторгам палка. З 1944 года — старшы інструктар палітаддзела 101-й стралковай дывізіі.

Прымаў удзел у савецка-японскай вайне ў жніўні 1945 года[2] на пасадзе старшага інструктара палітаддзела 101-й стралковай дывізіі 16-й арміі 2-га Далёкаўсходняга фронту[2].

У якасці намесніка камандзіра перадавога атрада дэсанту па палітычнай частцы старшы лейтэнант Кот быў залічаны ў склад дэсанту, задачай якога была высадка на востраў Шумшу[2]. Пры высадцы дэсанта раніцай 18 жніўня 1945 года ён адным з першых, нягледзячы на агонь праціўніка і вядучы за сабой дэсантнікаў, ўплаў дабраўся да берага. У крытычны момант бою Кот ўзначаліў роту аўтаматчыкаў пасля гібелі ў баю яе камандзіра, старшага лейтэнанта А. Г. Іназемцава[4], а затым з крыкам «камуністы, наперад!» падняў байцоў і павёў у атаку[3]. У цяжкім баі салдатам удалося ўтрымаць плацдарм і забяспечыць высадку галоўных сіл дывізіі[2].

Перадавы атрад дэсантнікаў завязаў надзвычай лютую рукапашную сутычку з праціўнікам, які засеў у траншэях, якія абкружалі вышыні 165 і 171. У выніку японскія абарончыя кропкі былі ўзятыя. Некаторыя падраздзялення японцаў у паніцы пакідалі зброю[4]. Праз некаторы час рушыла ўслед танкавая контратака японцаў. Кот даў загад «па акопах», салдаты адкрылі агонь з супрацьтанкавых стрэльбаў, затым у ход пайшлі гранаты. Неўзабаве ў бой уступіла савецкая карабельная артылерыя, танкі праціўніка, а іх налічвалася 20, былі знішчаны[4].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з японскімі мілітарыстамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму лейтэнанту Кату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].

Пасля вайны Кот працягнуў службу ў Узброеных Сілах СССР. З 1946 па 1951 год — намеснік начальніка школы сяржантаў па палітычнай частцы (Беларуская ваенная акруга)[5]. У 1949 годзе яму ўдалося скончыць 10 класаў школы, а ўжо ў 1952 годзе — ленінградскія Вышэйшыя курсы Галоўнага палітычнага ўпраўлення[2].

З 1952 года служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. У 1962 годзе Кот сышоў у запас у званні палкоўніка[2].

Жыў у горадзе Львове. Да сыходу на пенсію працаваў дырэктарам нарыхтоўчай канторы, начальнікам аддзела кадраў, затым начальнікам аховы ізалятарнага завода[2]. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння[4][2].

Памёр 10 лістапада 1998 года[2].

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

1 жніўня 2005 года ў Паўднёва-Сахалінску на плошчы Славы адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Алеі Герояў[7], створанай у памяць пра вызваліцеляў Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў ад японскіх мілітарыстаў[8]. Алея прадстаўляе сабой бюсты 14-ці Герояў Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у гэтых баях, сярод іх таксама ёсць бюст Васіля Ката[8].

Зноскі

  1. Vasiliy Andreyevich Kot // TracesOfWar
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Васіль Андрэевіч Кот на сайце «Героі краіны»
  3. а б [1]
  4. а б в г Иван Солодовников. Решающий бросок: рождение в день Советской армии определило его судьбу (руск.)(недаступная спасылка). РИА «Сахалин-Курилы» (22 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 9 красавіка 2015.
  5. Алексей Чичкин. Белорусский след на Курилах(руск.) // Российская газета. Союз. Беларусь-Россия : газета. — № 192 (25 лістапада 2004).
  6. Картка ўзнагароджанага да 40-годдзя Перамогі у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА)
  7. Памятники воинской славы города Южно-Сахалинска (руск.)(недаступная спасылка). Сахалинский организационный комитет «Победа». Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2015. Праверана 9 красавіка 2015.
  8. а б Сайт Sakhalin.info

Літаратура правіць

  • Василий Андреевич
  • Кот Василий Андреевич // Герои огненных дней : Участник освобождения Южного Сахалина и Курильских острововв в августе 1945 года — герои Советского Союза. — 2011. — С. 37—40.
  • Качалин И. Десант на Курилах // Отчизны звёзды золотые: Очерки о Героях советского Союза и Героях Социалистического Труда города Львова. — Львов: Каменяр, 1977. — С. 98—100.

Спасылкі правіць

Васіль Андрэевіч Кот на сайце «Героі краіны»