Васіль Васілевіч Копаць

кашталян новагародскі

Васіль Васілевіч Копаць (1575 — люты 1636) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Васіль Васілевіч Копаць
Герб «Роля»
Герб «Роля»
Кашталян новагародскі
1626 — люты 1636
Папярэднік Самуэль Валовіч
Пераемнік Ян Рудаміна-Дусяцкі
Нараджэнне 1575(1575)
Смерць люты 1636
Род Копці
Бацька Васіль Копаць[d]
Маці Палонія з Валовічаў[d]
Жонка Алена з Дольскіх[d][1] і Барбара з Хадкевічаў[d][1]
Дзеці Ян Кароль Копаць і Ганна Барбара з Копцяў[d][2]

Берасцейскі падкаморы з 1615, кашталян новагародскі з 1626. Таксама староста ожскі і пераломскі з 1619.

Сям’я

правіць

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Палоніі Валовіч, дачкі смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча. Меў братоў Лукаша, кашталяна берасцейскага, і Філона, лідскага земскага маршалка.

Ажаніўся спачатку з Аленай Дольскай, дачкой кашталяна берасцейскага Міхала Ніцыфара Дольскага, але яна памерла 24 верасня 1617 года, дзяцей з ёй не меў. Другі шлюб узяў з Барбарай Хадкевіч, дачкой кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча. З ёй меў сына Яна Караля і дачку Ганну Барбару, якая выйшла за вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегу.

Зноскі

Літаратура

правіць