Васіль Карпавіч Шчарбакоў
Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934).
Васіль Карпавіч Шчарбакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1938 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі (1914—1918). Член РСДРП(б) з 1918. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, быў інструктарам палітаддзела, начальнікам агітацыйна-прапагандысцкага аддзела дывізіі. У 1923 скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу і быў напраўлены на працу ў г. Чарнігаў лектарам мясцовай савпартшколы. З 1923 рэктар Інстытута народнай адукацыі ў Чарнігаве, член бюро губкама партыі, загадчыкам яго агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (1924). Неўзабаве пераехаў у сталіцу савецкай Украіны г. Харкаў, пачаў працаваць навуковым супрацоўнікам ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б) Украіны.
У 1930 годзе па хадайніцтву партыйнага кіраўніцтва БССР накіраваны ў Мінск на пасаду загадчыка сектара навукі і асветы ЦК КП(б)Б. Адначасова працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Быў імкліва ўведзены ў склад Мінскага гаркама партыі. 17 студзеня 1931 бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне «правесці ў якасці акадэмікаў» 10 беларускіх вучоных, а 1 сакавіка 1931 зацвердзіла «канчатковы спіс новых акадэмікаў», дзе першым быў названы менавіта Шчарбакоў. У той жа час ён быў зацверджаны віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1931—1935). З 21 красавіка 1931 года займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР. У 1935 годзе з пасады віцэ-прэзідэнта перайшоў на пасаду неадменнага сакратара прэзідыума АН БССР (1935—1937). Пасля ад’езду П. Горына ў Маскву ў 1936 годзе, Шчарбакоў узначаліў Інстытут гісторыі АН БССР.
28 кастрычніка 1931 года загадам Наркамасветы БССР дацэнту Шчарбакову было прысвоена званне прафесара «по кафедре истории БССР». У 1931—1934 гадах ён выкладаў курсы беларускай гісторыі ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе Беларусі, Мінскім вышэйшым педагагічным інстытуце і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта (з 1934), а таксама першы загадчык кафедры грамадскіх навук істфака БДУ. Пражываў у кватэры № 76 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску[1].
У жніўні 1936 года выключаны з КП(б)Б. 21 чэрвеня 1937 года арыштаваны НКУС БССР ва ўласнай кватэры[1]. Уключаны ў сталінскі расстрэльны спіс ад 10 чэрвеня 1938 года па «1 катэгорыі» (расстрэл)[2]. 29 чэрвеня 1938 года выяздной сесіяй Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу «як член нацыянал-фашысцкай арганизацыі» і за сувязь з Польскай арганізацыяй вайсковай[3].
Рэабілітаваны 25 ліпеня 1957 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па гісторыяграфіі, гісторыі сялянскага руху ў перыяд феадалізму, гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі і іншых, напісаных з выкарыстаннем марксісцкай метадалогіі.
Асноўныя працы
правіць- Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі і белапольская акупацыя. — Мн.: Белдзяржвыд, 1930.
- Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
- Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. — Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
- Сялянскі рух і казацтва на Беларусі ў эпоху феадалізма. — Мінск, 1935.
Ушанаванне памяці
правіцьНа будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б ШЧАРБАКОЎ Васіль Паўлавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- ↑ Сталинские расстрельные списки: Белорусская ССР Архівавана 28 студзеня 2020.
- ↑ Архіў КДБ Рэспублікі Беларусь, справа 9031.
- ↑ Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука і тэхніка, 1992. — С. 118. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 239.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
- ШЧАРБАКОЎ Васіль Паўлавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Спасылкі
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Васіль Карпавіч Шчарбакоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)