Васіль Лукашык

беларускі палітычны і культурны дзеяч

Васіль Лукашык (1905 — 17 сакавіка 1975) — беларускі палітычны і культурны дзеяч, выдавец. Бургамістр Беластоку падчас Другой Сусветнай Вайны. Актыўны дзеяч беларускай дыяспары ў Швецыі. Стваральнік Беларускай Грамады ў Швецыі.[1]

Васіль Лукашык
Васіль Лукашык
Васіль Лукашык.jpg
Нараджэнне 1905
Смерць 17 сакавіка 1975(1975-03-17)
Месца пахавання
Жонка Яніна Лукашык
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык

БіяграфіяПравіць

ЮнацтваПравіць

Нарадзіўся ў 1905 годзе (па пашпарту — 11 жніўня 1911[2]) на Сакольшчыне каля Беластока ў сям’і беларуса і расіянкі (дзявочае прозвішча — Твердынская). Гадаваўся ў Беластоку, скончыў там рускую гімназію. Пасля пераехаў у Вільню, дзе браў актыўны ўдзел у беларускім руху, вывучаў паліталогію ў Віленскім універсытэце і сябраваў з Станіславам Грынкевічам. Быў актыўным сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, сябрам Таварыства беларускай школы і арганізатарам беларускіх культурна-асветных устаноў на Беласточчыне. Выкладаў гісторыю і беларускую граматыку.

Другая Сусветная ВайнаПравіць

Пасля пачатку Другой Сусветнай Вайны і акупацыі саветамі Беластоку ў перыяд 1939—1941 гг. Васіль Лукашык стварае сеціва беларускіх школ у рэгіёне. Працуе загадчыкам дзіцячага дома ў Беластоку, які з часам перапаўняецца дзяцьмі рэпрэсаваных камуністамі беларусаў, палякаў, габрэяў і расіян. У 1941 годзе з пачаткам нямецкай акупацыі немцы зачыняюць дзіцячый дом.

Восенню 1941 г. Лукашык разам з Сяргеем Хмарай, Іванам Гелдай, Васілём Вірам і Юркай Стасевічам удзельнічае у нелегальнай канферэнцыі часткі даваенных актывістаў Беларускай сялянскай-работніцкай грамады, якую сазваў іншы сябра БСРГ Юльян Саковіч. Лукашык разам з Юльянам Саковічам і Іванам Гелдай прапануе цесна супрацоўнічаць з немцамі і карыстацца кожнай мажлівасцю для рэалізацыі нацыянальных патрэб, але супраць гэтага выступаюць іншыя ўдзельнікі канферэнцыі. У выніку канферэнцыі была створана нелегальная Беларуская Народная Грамада. Пасля перамоваў з немцамі беларусам удаецца атрымаць дазвол нямецкай акупацыйнай адміністрацыі на стварэнне беларускай цывільнай адміністрацыі і Васіль Лукашык стае бурмістрам Беластоку.

Па даносе Васіль Лукашык быў арыштаваны Гестапа і адпраўлены ў канцлагер Асвенцім. Васіль Лукашык збягае з Асвенціму і едзе ў Варшаву, дзе набывае фальшывыя дакументы, аднак падчас чарговай аперацыі немцаў гэта выкрываецца і яго адпраўляюць на прымусовыя працы ў Нарвегію. Там у цяжкіх фізічных і псіхічных умовах ён разам з савецкімі палоннымі — заходнімі беларусамі і палякамі — будуе стратэгічную дарогу. У лагеры прымусовай працы Лукашык стварае беларускі гурток і ў 1944 годзе сябры гуртка вырашаюць уцякаць з лагера. Васіль Лукашык разам з дзясяткам беларусаў праз горы праходзіць у Швецыю, дзе ім удаецца асталявацца на пастаяннае жыхарства.

Эміграцыя і дзейнасць у ШвецыіПравіць

У 1948 г. Васіль Лукашык якасці дэлегата беларусаў Швецыі ўдзельнічае ў Першым сусветным з’ездзе беларускай паваеннай эміграцыі, які праходзіў з 28 лістапада па 2 снежня ў Парыжы. Выконваючы рашэнне з’езду, Васіль Лукашык разам сябрам Язэпам Федарчуком стварае беларускую суполку ў Швецыі — «Беларускую Грамаду» (шведск.: Vitryssland societet). Праца па стварэнню суполкі ішла цяжка: расійская суполка цягнула беларусаў да сябе бо яны былі парафіянамі расійскай праваслаўнай царквы ў Стакгольме, а польская суполка — на падставе былога польскага грамадзянства беларусаў, большасць з якіх была з Заходняй Беларусі. Але вынік цяжкай працы не быў марны і Васіль Лукашык разам з Язэпам Федарчуком здолелі атрымаць юрыдычную рэгістрацыю, выдаць статут Грамады па-беларуску і па-шведску, а пасля гэтага на працягу 30 гадоў арганізацыя ладзіць прысвечаныя Дню Волі 25-га Сакавіка штогадовыя вячэры, робіць сталыя сустрэчы і займаецца з’яднаннем беларускай дыяспары. Беларуская Грамада атрымлівала і распаўсюджвала беларускія часопісы і газеткі, падтрымлівала сувязь з дыяспарай Аўстраліі і ЗША. Васіль Лукашык супрацоўнічаў з газетай «Bielarus-Беларус» беларускай дыяспары ў ЗША і яе галоўным рэдактарам Станіславам Станкевічам. Вядома, што Лукашык таксама быў сябрам Камітэта вольнай Беларусі і Федэрацыі вольных беларускіх журналістаў.

17 сакавіка 1975 г. Васіль Лукашык раптоўна памірае напярэдадні чарговых угодак БНР. З нагоды жальбы газета «Беларускі голас» (№ 232 за 1975) змяшчае наступны нэкралог:

Сьв. † пам.
ВАСІЛЬ ЛУКАШЫК

былы дзеяч БСР Грамады і Таварыства Беларускае Школы ў Беластоку. Былы Бурмістр Беластоку. Арганізатар «Беларускай Грамады» ў Скандынавіі. Сябра Камітэту Вольнае Беларусі, памёр раптоўна 17-га сакавіка 1975 году ў Густаўбэргу ў Швэдыі. Паходзіў з Сакольшчыны. Хай будзе яму лёгкай чужая зямля!
Сябры

[3]

Пасля смерці Лукашыка «Беларуская Грамада» у Швецыі фактычна перастала існаваць. У 1995 г. у Швецыі пачала дзейнічаць новая беларуская суполка «Беларусь» (шведск.: Vitryssland), якую ачольвае вядомая шведская фотажурналістка Марыя Сэдэрбэрг — энтузіястка беларускага руху і беларускай культуры.

Зноскі

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць