Васіль Фёдаравіч Праскураў

(Пасля перасылкі з Васіль Праскураў)

Васіль Фёдаравіч Праскураў (25 жніўня 1926, в. Негаціна, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 22 мая 1987, Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1968).

Васіль Фёдаравіч Праскураў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1926(1926-08-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1987(1987-05-22) (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, літаратуразнавец, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950—1958 — старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Брэсцкую гандлёва-кааператыўную школу. У 1964 завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1958—1962 — працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 — рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член Саюза пісьменнікаў СССР (1987). Узнагароджаны медалямі. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П. М. Лепяшынскага (1986) за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». У Ганцавічах на доме, дзе ён жыў, і на будынку рэдакцыі, у якой працаваў, у яго гонар устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імя носяць цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца, на якой жыў пісьменнік.

Да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння на сайце УК «Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей» створана віртуальная выстаўка Васіль Праскураў. «На зямлі сярод людзей»(недаступная спасылка).

Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна» (1966), «Трое з-за Лані» (1967), «Людзі-суседзі» (1974), «Пакажы чалавеку дарогу» (1979), «Пакланіся зямлі-карміцельцы» (1982), «Чорны хлеб» (1984).

Літарaтура

правіць