Васіль Пятровіч Жукаў
Васіль Пятровіч Жу́каў[1] (руск.: Василий Петрович Жуков, 1922 — 12 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Васіль Пятровіч Жукаў | |
---|---|
руск.: Василий Петрович Жуков | |
Дата нараджэння | 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 ліпеня 1944 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | старшы сяржант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка (зараз у Бялёўскім раёне Тульскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу, потым сямігодку ў горадзе Багародзіцк. Працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара, слесарам. У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім і Заходнім франтах у складзе 1324-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі. Удзельнік абароны Тулы, Тульскай, Калужскай, Ржэўска-Вяземкай наступальных аперацый. У лютым 1942 г. пры выхадзе з акружэння прапаў без вестак. Ваяваў у складзе 277-га партызанскага палка[2]. У 1944 годзе ў другі раз быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1090-ы стралковы полк 323-й Бранскай стралковай дывізіі[2].
Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Жукаў вызначыўся ў ліпені 1944 г. ў баі за горад Масты (Гродзенская вобласць, Беларусь). Адбіў 3 котратакі праціўніка. У час наступнай контратакі з падтрымкай танка, кулямётным агнём адрэзаў ад іх пяхоту. Убачыўшы, што танкі праціўніка рухаюцца на камандны пункт роты, падбіў гранатамі адзін з іх. Загінуў у гэтым баі.
Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты[3].
Узнагароды
правіцьПамяць
правіцьІмем Героя названая вуліца ў горадзе Масты, на будынку дэпо станцыі Вузлавая (Тульская вобласць) і ў вёсцы Навінка (Мастоўскі раён) устаноўлены мемарыяльныя дошкі[3]. Імя В. П. Жукава высечана на помніку героям-тулякам ў горадзе Тула[3].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
- ↑ а б Шевчик Н. Было герою 22 года… (руск.) // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам»
- ↑ а б в Васіль Пятровіч Жукаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Жукаў Васіль Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 444.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 173. (руск.)
Спасылкі
правіць- Васіль Пятровіч Жукаў на сайце «Героі краіны»
- Шевчик Н. Было герою 22 года… (руск.) // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам»