Ватачнік[3] (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.

Ватачнік

Asclepias curassavica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asclepias L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30240
NCBI  21199
EOL  70995
GRIN  g:1031
IPNI  30005968-2

Апісанне правіць

Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.

Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.

Ватачнік сірыйскі (Asclepias syriaca) — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.

Віды правіць

Некаторыя віды:

Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў[4]. Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Asclepias (англ.). The Plant List. Version 1.1. (15 сакавіка 2013). Праверана 11 ліпеня 2016.
  5. Звесткі пра род Asclepias у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 11 ліпеня 2016)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць