Ваўчаягада звычайная

Ваўчая́гада звычайная[3] (Daphne mezereum) — від кветкавых раслін роду Ваўчаягада (Daphne) сямейства Ваўчаягадавыя (Thymelaeaceae).

Ваўчаягада звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daphne mezereum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27126
NCBI  66680
EOL  582100
GRIN  t:13273
IPNI  831294-1
TPL  kew-2757105

Назва правіць

Ваўчаягада звычайная, ваўчынец, воўчае лыка, воўчыя ягады[4][5], жыломяць, воўчы ягады[6][7][8][9], воўча лыка[4].

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Малагалінасты куст вышынёй да 1,5 м (да 2,5[10] м) з жаўтавата-шэрай маршчакаватай карой. Галінкі голыя, у ніжняй частцы са слядамі леташняга лісця, маладыя галінкі кароткапрыціснутаапушаныя. Лісце чаргаванае, адваротналанцэтнае, тупаватае, выцягнутае ў кароткі чаранок, трошкі раснічастае, зверху зялёнае, знізу шызаватае, скучана на канцах галінак. Кветкі бэзава-ружовыя, духмяныя, сядзячыя, па 3—5 у пазухах леташняга лісця. Плод — авальная ярка-чырвоная касцянка.

Пашырэнне правіць

Сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе, у Закаўказзі, на поўначы Ірана. На тэрыторыі Беларусі трапляецца паўсюдна. Расце ў цяністых вільготных хвойных і лісцевых лясах. Цвіце ў сакавікукрасавіку.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавая расліна (вонкавы раздражняльны сродак), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць кару (збіраюць рана ўвесну) і плады (у чэрвені—ліпені).

Ядавітая[11], таму як дэкаратыўную расліну высаджваць у месцах, даступных дзецям, не варта, каб пазбегнуць атручэння[12].

Добры ранневясенні меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский 1967.
  4. а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  8. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  9. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  10. Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. (руск.)
  11. Сергей Бесараб Токсины растений. User Stories // Хабр — habr.com, 22 ліпеня 2021, 01:21
  12. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць