Ведран Чорлука

харвацкі футбаліст і трэнер

Ведран Чорлука (харв.: Vedran Ćorluka; нар. 5 лютага 1986, Модран, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2006—2018). Ц цяперашні час працуе трэнерам у маскоўскім «Лакаматыве» і зборнай Харватыі.

Футбол
Ведран Чорлука
Агульная інфармацыя
Мянушка Чарлі (англ.: Charley)
Нарадзіўся 5 лютага 1986(1986-02-05)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 192 см
Вага 85 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Расія Лакаматыў (Масква)
Харватыя Харватыя
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1994—2003 Харватыя Дынама (Заграб)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2007 Харватыя Дынама (Заграб) 61 (7)
2004—2005   Харватыя Інтэр (Запрэшыч) 27 (4)
2007—2008 Англія Манчэстэр Сіці 38 (1)
2008—2012 Англія Тотэнхэм Хотспур 81 (1)
2012   Германія Баер 04 7 (0)
2012—2021 Расія Лакаматыў (Масква) 200 (7)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Харватыя Харватыя (да 16)[3] 7 (2)
2002—2003 Харватыя Харватыя (да 17) 11 (2)
2003 Харватыя Харватыя (да 18) 3 (0)
2004—2005 Харватыя Харватыя (да 19) 12 (4)
2005—2006 Харватыя Харватыя (малад.) 9 (0)
2006—2018 Харватыя Харватыя 103 (4)
Трэнерская кар’ера
2021— Харватыя Харватыя трэнер
2021— Расія Лакаматыў (Масква) трэнер
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Раннія гады правіць

Ведран Чорлука ў васьмігадовым узросце ўступіў у шэрагі школы заграбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафесійнага футбаліста і ўвайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэнне вопыту ў арэнду сціпламу «Інтэру» з Запрэшыча, там жа быў і яго партнёр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сезоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сезоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 года. У наступным сезоне 21-гадовы Ведран разам з клубам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка і суперкубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасля такіх падзей да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клубы.

«Манчэстэр Сіці» правіць

У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны англійскім клубам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сезоне 2007/08 ён з’яўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сезона, Ведран адыграўшы за гараджан 6 матчаў.

«Тотэнхэм Хотспур» правіць

У 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнхэмам Хотспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў уз’яднаўся з Модрычам. У першым сезоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка Футбольнай лігі.

«Баер» правіць

31 студзеня 2012 года Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў леверкузенскі «Баер 04»[4].

«Лакаматыў» правіць

27 чэрвеня 2012 года Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн еўра, але пасля перамоў трансферны кошт Чорлукі атрымалася збіць да 5,5 млн еўра. У 2015 годзе стаў капітанам каманды.

У чэрвені 2021 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Лакаматыве» і зборнай Харватыі

Міжнародная кар’ера правіць

Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матча замест Антэ Серыча і дапамог харватам атрымаць перамогу з лікам 2:0.

У 2018 годзе разам са зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету, пасля чаго заявіў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Дасягненні правіць

  Дынама

  Лакаматыў

Зноскі

  1. Vedran Corluka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vedran Ćorluka // FBref.com
  3. http://www.transfermarkt.com/vedran-corluka/profil/spieler/34393
  4. Чорлука арендован «Байером». sport-express.ru

Спасылкі правіць