Вежавіца гладкая
Ве́жавіца гладкая[3], Вежавіца голая[4] (Turritis glabra) — від кветкавых раслін з роду Вежавіца (Turritis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Вежавіца гладкая | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Turritis glabra L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Аднагадовая, двухгадовая, зрэдку шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—135[4] см, шызаватага колеру. Сцябло прамастойнае. Лісце сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Лісце простае, суцэльнае. сцябловае лісце авальна-ланцэтнае, прыкаранёвае — ланцэтнае, звужанае да асновы, зубчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі стручок.
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і горных раёнах Паўночнай Афрыкі. Як заносны від сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, каля дарог, на пустках. Святлолюбівая расліна. Мезафіт.
Лекавая расліна.
СінонімыПравіць
Паводле сайта The Plant List:
- Arabis crepidiopoda Griseb. ex Pant.
- Arabis excelsa Prokh.
- Arabis glabra (L.) Bernh.
- Arabis glabra var. furcatipilis M.Hopkins
- Arabis glabra var. glabra
- Arabis glabra subsp. pseudoturritis (Boiss. & Heldr.) Maire
- Arabis macrocarpa Torr.
- Arabis perfoliata Lam.
- Arabis pseudoturritis Boiss. & Heldr.
- Arabis turritis Vest
- Crucifera turritis E.H.L.Krause
- Erysimum glabrum Kuntze
- Erysimum glastifolium Crantz
- Psilarabis glabra Fourr.
- Sisymbrium simplicissimum Lapeyr.
- Turritis dregeana Sond.
- Turritis glabra var. lilacina O. E. Schulz
- Turritis macrocarpa Nutt.
- Turritis perfoliata Neck.
- Turritis pseudoturritis (Boiss. & Heldr.) Velen.
- Turritis rigida Wall.
- Turritis stricta Host
Беларускія народныя назвы: палявы лянок, пушнік[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Вежавіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 429.
СпасылкіПравіць
- Вяжечка голая — Turritis glabra: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси (MSKH) (руск.)
- Turritis glabra: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)