Вера Аляксандраўна Сізко
Вера Аляксандраўна Сізко́[1] (у дзявоцтве Гадлеўская; 2 сакавіка 1916 — 25 сакавіка 1999) — беларускі музыказнавец, музычны крытык, педагог, даследчык беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў.
Вера Аляксандраўна Сізко | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1999 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | музыказнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Верхнядзвінску. Скончыла Мінскі музычны тэхнікум і ў 1940 годзе паступіла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Свярдлоўск, потым у Ташкент[2]. У Ташкенце В. А. Сізко паступіла ў Ленінградскую кансерваторыю, якую скончыла ў 1948 годзе ў Ленінградзе і атрымала дыплом гісторыка-педагога[2]. У 1948—1952 і 1954—1957 гадах выкладала гісторыю рускай музыкі і загадвала вучэбнай часткай у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага і адначасова ў 1948—1974 гадах (з перапынкам)[1] у Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі. У 1959—1964 гадах працавала на Беларускім радыё: мастацкі кіраўнік, галоўны рэдактар музычнага вяшчання, старшыня музычна-рэпертуарнай камісіі[1]. У 1974—1989 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1]. У 1973—1976 гадах займала пасаду адказнага сакратара Саюза кампазітараў БССР[2].
Навуковая і творчая дзейнасць
правіцьЗаймалася даследаваннем беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў, пытаннямі развіцця беларускай музычнай культуры. Публікавала рэцэнзіі на творы беларускіх кампазітараў. Складальнік зборніка артыкулаў пра Р. Шырму, зборніка песень «Спадчына» на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар музычных радыё- і тэлевізійных перадач.
Сярод публікацый:
- Белорусская советская опера. — Мн., 1959.
- И. М. Лученок // Они пишут для детей. Вып. 3. — М., 1980.
- Свет духоўнай музыкі // Мастацтва Беларусі. 1999, № 10.
Зноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Выставка «Верой и правдой» к 100-летию со дня рождения В. А. Сизко Архівавана 28 снежня 2021. (руск.) // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Літаратура
правіць- Сізко Вера Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сізко Вера Аляксандраўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сізко, Вера Аляксандраўна (музыказнавец; 1916—1999) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Выставка «Верой и правдой» к 100-летию со дня рождения В. А. Сизко Архівавана 28 снежня 2021. (руск.) // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі