Вечар у Мінскай губерні
Вечар у Мінскай губерні — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (1833—1900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].
| ||
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі | ||
Вечар у Мінскай губерні. пачатак 1870-я | ||
Матэрыял | палатно і алейныя фарбы | |
---|---|---|
Тэхніка | алейны жывапіс | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
Апісанне
правіцьНайбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч[1].
У культуры
правіцьУ 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Мінскай губерні».
Зноскі
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215
Літаратура
правіць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215