Зелянское
возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Зелянское)
Зелянско́е, Бабінавіцкае — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса каля аграгарадка Бабінавічы.
Зелянско́е | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150 м[1] |
Даўжыня | 2,4 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 1,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,15 км |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 346 км² |
Упадаюць | р. Вярхіта, 2 ракі Узменка |
Выцякаюць | рака Лучоса |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера складае 1,2 км², даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 800 метраў. Найбольшая глыбіня 4 м. Плошча вадазбору 346 км² у межах Лучоскай нізіны.
Катлавіна Зелянскога возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных адносна вузкім пралівам. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 метраў. Берагі высокія.
У возера ўпадаюць дзве ракі з аднолькавай назвай Узменка, рака Вярхіта (праз яе і ручай Зелянское звязана з возерам Сітнянскае (Сітна, Сітняцкае). Выцякае рака Лучоса.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.