Сітна (возера)
Сі́тненскае (Сітняцкае возера, Сітна) — возера ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вярхіта. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля вёскі Сітна.
Сітна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 155,8[1] м |
Даўжыня | 1,88 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,47 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,43 (4,25[2]) км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,77 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,47 км². Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 1,88 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,43 (4,25[2]) км. Плошча вадазбору 9,77 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй каля 10—14 м, параслі хмызняком, на поўначы — лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны.
У заходняй частцы возера выцякае ручай у раку Вярхіта.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, карась і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — 478 с.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Сітненскае возера, Сітняцкае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)