Огзіна

(Пасля перасылкі з Возера Огзіна)

О́гзінавозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 4 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 1,5 км на захад ад вёскі Вялікае Жэжліна.

Огзіна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,3 м
Даўжыня 1,31 км
Шырыня 0,51 км
Плошча 0,4 км²
Аб’ём 0,00178 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,27 км
Найбольшая глыбіня 10,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Салёнасць 0,27—0,35 ‰
Празрыстасць 1 м
Басейн
Плошча вадазбору 21,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Огзіна (Беларусь)
Огзіна
Огзіна
Огзіна (Віцебская вобласць)
Огзіна
Огзіна
Map

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,31 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,27 км. Найбольшая глыбіня 10,9 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,78 млн. м³. Плошча вадазбору 21,4 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м (на захадзе і поўдні 5—8 м), у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно да глыбіні 3,5—4 м пясчанае, ніжэй — ілістае. Зона мелкаводдзя займае каля 22 % плошчы возера і мае шырыню да 50 м. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. У возера ўпадаюць ручаі (у т.л. з азёр Лядна, Бобрыца і Азярко) і выцякае пратока ў раку Ула.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, гусцяра, плотка і іншыя рыбы.

Літаратура правіць

  • Мыслівец І. А. Огзіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 426.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць