Свідна (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Свідна)

Сві́днавозера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.

Свідна
Каардынаты: 55°04′54,89″ пн. ш. 27°15′07″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 146,9[1] м
Даўжыня 1,45 км
Шырыня 0,98 км
Плошча 0,97 км²
Аб'ём 0,00589 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,05 км
Найбольшая глыбіня 11,6 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,3 ‰
Празрыстасць 3,5 м
Плошча вадазбору 8,43 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Свідна (Беларусь)
Свідна
Свідна
Свідна (Віцебская вобласць)
Свідна
Свідна

Плошча паверхні возера 0,97 км². Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб′ём вады 5,89 млн. м³. Плошча вадазбору 8,43 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4—6 м, разараныя, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя, на ўсходзе і захадзе вышынёй 0,5—0,8 м, абразійныя. Пойма шырынёй 10—200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, сцёк у раку Заражанка. Злучана ручаём з возерам Бледнае. Шырыня паласы расліннасці 50— 75 м, пашырана да глыбіні 3—3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 255—256. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2007. — Доп.тираж 3 000 экз.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 


СпасылкіПравіць