Сецен

возера
(Пасля перасылкі з Возера Сецен)

Се́цен, Се́цін, Засе́цен — возера ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 2 км на паўночны ўсход ад горада Гомель, у аграгарадку Пакалюбічы, у басейне ракі Сож.

Сецен
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 119,8[1] м
Даўжыня 0,8 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,22 км²
Аб’ём 0,00075 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,09 км
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Сярэдняя глыбіня 3,42 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Сецен (Беларусь)
Сецен
Сецен
Сецен (Гомельская вобласць)
Сецен
Сецен
Map

Плошча паверхні 0,22 (0,18[2]) км². Даўжыня 0,8 (0,85[2]) км, найбольшая шырыня 0,3 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя — 3,42 м. Даўжыня берагавой лініі 2,09 км. Аб’ём вады ў возеры 0,75 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад агародамі і пабудовамі. Берагі вышынёй 0,2 м, пясчаныя. Возера бяссцёкавае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, карась, краснапёрка, лінь, джгір звычайны.

У напрамку на ўсход ад возера знаходзіцца археалагічны помнік — гарадзішча[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г. (руск.)
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 165. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.{{ref-ru}

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 339.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 165. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Ліст карты N-36-123. Выданне 1984 г. (руск.)

Спасылкі правіць