Усвея (возера)

возера ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Возера Усвея)

Усве́я — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 28 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля вёскі Усвея.

Усвея
Каардынаты: 55°13′55,76″ пн. ш. 29°03′48,91″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 118,3 м
Даўжыня 3,38 км
Шырыня 0,96 км
Плошча 2,39 км²
Аб'ём 0,00236 км³
Даўжыня берагавой лініі 8,2 км
Найбольшая глыбіня 1,9 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,24 ‰
Празрыстасць 0,2 м
Плошча вадазбору 32,3 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Усвея (Беларусь)
Усвея
Усвея
Усвея (Віцебская вобласць)
Усвея
Усвея

Плошча паверхні 2,39 км². Даўжыня 3,38 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м. Аб′ём вады 2,36 млн м³. Плошча вадазбору 32,3 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, значна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 11—18 м, да возера абрываюцца ўступам вышынёй 4—6 м. Берагі нізкія, забалочаныя, на ўсходзе месцамі пясчаныя, на захадзе тарфяністыя. Дно плоскае, пераважна выслана крэменязёмістым сапрапелем, уздоўж усходніх і месцамі заходніх берагоў вузкая паласа апясчаненых адкладаў. Пойма шырынёй да 20 метраў.
Возера эўтрофнае з адзнакамі антрапагеннага дыстрафіравання[1]. Зарастае да глыбіні 0,9 м. Шырыня палосы прыбярэжнай расліннасці дасягае 320 метраў. Возера праточнае. Упадаюць 2 ручаі, пратокай злучана з Заходняй Дзвіной.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Двор Усвея, Усвея, Ляхава, Загаваліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць