Нусі-Бураха
Востраў Ну́сі-Бура́ха (мал. Nosy Boraha) або востраў Сен-Мары́ (франц. Île Sainte-Marie) - востраў у Індыйскім акіяне ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара. Уваходзіць у склад малагасійскай правінцыі Туамасіна. Прыкладная плошча - 176 км²[1]. Насельніцтва - 16325 (2001 г.).
Нусі-Бураха | |
---|---|
малаг. Nosy Boraha, фр. Sainte-Marie | |
![]() Узбярэжжа | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 176 км² |
Насельніцтва | 16 325 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 92,76 чал./км² |
Размяшчэнне | |
16°50′ пд. ш. 49°55′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
![]() |
ГеаграфіяПравіць
Востраў Нусі-Бураха выцягнуты на 60 км у даўжыню ўздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, ад якога аддзелены пралівам (прыкладна 6 км). Шырыня - каля 5 - 10 км. Уздоўж часткі ўзбярэжжа цягнецца каралавы рыф.
Клімат трапічны пасатны. Востраў падвержаны ўздзеянню цыклонаў.
Для вострава характэрная багатая трапічная флора. Сучасная фаўна нагадвае мадагаскарскую. На сушы жывуць лемуры, мноства птушак, чарапахі. У праліве паміж Нусі-Бураха і Мадагаскарам размножваюцца гарбатыя кіты.
ГісторыяПравіць
Адкрыты ў 1506 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святой Марыі. Да таго часу, востраў ужо меў малагасійскае насельніцтва і быў вядомы арабскім вандроўнікам як востраў Ібрагіма, адкуль і пайшла сучасная малагасійская назва "Нусі-Бураха".
У кан. XVII - XVIII стст. з заняпадам пірацкага промыслу ў Карыбскім моры частка капёраў і буканьераў перабралася на востраў Нусі-Бураха. Гэтаму спрыяла тое, што ён знаходзіўся не далёка ад галоўнага гандлёвага шляха паміж Індыяй і Еўропай. Праліў паміж востравам і Мадагаскарам забяспечваў бяснеку ад ваяўнічых продкаў бецымісарака.
Ужо ў 1700 г. востраў быў месцам жыцця некалькі тысяч піратаў, у асноўным французаў і брытанцаў. Частыя шлюбы паміж еўрапейцамі і малагасійцамі прывялі да з'яўлення мяшанцаў-занамалата. Фармальна востраў знаходзіўся пад кіраваннем каралёў занамалата, якія таксама валодалі часткай узбярэжжа Мадагаскара. Традыцыйна яны падтрымлівалі Францыю.
У 1754 г. каралева Бэцці выйшла замуж за французскага авантурыста, якому перадала востраў у якасці пасагу. Той перадаў яго Францыі. У кан. XIX ст. французы выкарыстоўвалі Нусі-Бураха як адну з ваенных баз для заваявання Мадагаскара.
У 1958 г. востраў быў абвешчаны часткай незалежнага Мадагаскара.
ЭканомікаПравіць
Галоўныя галіны эканомікі - сельская гаспадарка (вырошчванне ванілі, кавы і эфіра-алейных культур), лоў рыбы, суднаходства. У апошнія дзесяццігоддзі важнае месца займае турызм.
Асаблівасці культурыПравіць
Прыкладна дзве траціны насельніцтва вострава да сёй пары складаюць занамалата, нашчадкі еўрапейцаў і малагасійцаў. Для іх характэрныя валоданне своеасаблівымі французскай і малагасійскай гаворкамі, спалучэнне еўрапейскіх і малагасійскіх традыцый у паўседзённай культуры. Так, занамалата падобна астатнім малагасійцам шануюць культ продкаў, вядуць традыцыйную сялянскую гаспадарку, але арганізуюць еўрапейскія святы, праводзяць карнавалы і баі быкоў. Многія тубыльцы адначасова маюць грамадзянства Мадагаскара і Францыі.
Зноскі
- ↑ Кулик С. Когда духи отступают. - М.: Мысль, 1981. С. 58