Адкрыць галоўнае меню

Воін

князь Полацкі, брат Гедзіміна
(Пасля перасылкі з Воін Полацкі)

Воін (? — 1333/1334) — князь полацкі (1320-я — 1333/1334)[1].

Воін Полацкі
Князь полацкі
1320-я — 1333/1334
Папярэднік: -
Пераемнік: Нарымонт Гедзімінавіч
 
Нараджэнне: невядома
Смерць: 1333/1334
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Будзівід
Дзеці: Любка Воінавіч

Хрысціянскае імяПравіць

У ранняй беларускай гістарыяграфіі Воіна атаяснялі з менскім князем Васілём, таму сустракаюцца звесткі, што хрысціянскае імя Воіна было Васіль[1], пазней такая думка прызнана не слушнай.

БіяграфіяПравіць

Паводле Ю. Вольфа, трэці сын Будзівіда, брат Віценя і Гедзіміна[1][2]. Акалічнасці і час заняцця Воінам полацкага стальца невядомыя. Упершыню, і ўжо як полацкі князь, згадваецца ў 1326 годзе[3], калі разам з менскім кн. Васілём і ржэўскім кн. Фёдарам Святаславічам, ездзіў у Ноўгарад на чале гедзімінава пасольства для заключэння мірнага дагавора з Наўгародскай зямлёй і Лівонскім ордэнам[1]. Болей у крыніцах не згадваецца. Верагодна, загінуў падчас паходаў лівонскіх рыцараў на Полацак (1333, 1334)[3], бо пад 1338 годам полацкім князем называецца ўжо Нарымонт Гедзімінавіч.

Меў сына Любку, які ў 1342 годзе камандаваў атрадам у паходзе Альгерда на дапамогу Пскову[1] і загінуў ў баі з лівонскімі рыцарамі[3].

У час княжання Воіна адбывалася далейшае збліжэнне Полацка з іншымі беларускімі землямі (Менскай, Навагародскай, Тураўскай і Пінскай). Гэтаму спрыяла барацьба супраць крыжакоў, якія часта нападалі на Полацк (1325, 1333, 1334)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Воин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 119. — 737 с.
  2. Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6. (польск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 Vainius // Tarybų Lietuvos enciklopedija / ed. J.Zinkus. — Vilnius: Lithuania: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — Т. IV. — pp. 419. (літ.) 

ЛітаратураПравіць

  • Wolff J. Rod Gedimina. — Krakow, 1886. — S. 6.
  • Беляев, И. Д. История Полоцка или Северо-Западной Руси от древнейших времен до Люблинской унии / И. Д. Беляев. — Москва, 1872.
  • Данилевич, В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия / В. Е. Данилевич. — Киев, 1896.
  • Довнар-Запольский, М. В. Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия / М. В. Довнар-Запольский. — Киев, 1891.
  • Дук Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк : ПДУ, 2010.