Вук Стэфанавіч Караджыч

Вук Стэфанавіч Караджыч (серб. Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сербскі лінгвіст, рэфарматар сербскай мовы.

Вук Стэфанавіч Караджыч
серб. кір.: Вук Стефановић Караџић
серб. лац.: Vuk Stefanović Karadžić
Дата нараджэння 26 кастрычніка (6 лістапада) 1787[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1864(1864-01-26)[1][2][…] (76 гадоў) ці 7 лютага 1864(1864-02-07)[3] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Ana Karadžić[d][6]
Дзеці Mina Karadžić[d] і Dimitrije Karadžić[d]
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, перакладчык, пісьменнік, перакладчык Бібліі, дыпламат, збіральнік народных казак, антраполаг, філолаг, этнограф, фалькларыст
Навуковая сфера мовазнаўства, фалькларыстыка і этнаграфія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як рэфарматар сербскай мовы, рэфарматар кірыліцы, адзін з заснавальнікаў сербскай літаратурнай мовы
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымаў у Лозніцы, а пасля ў манастыры. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў манастыры ён больш займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Петрыне. Пазней вучыўся ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лячэнне ў Пешт. Падчас знаходжання ў Вене знаёміцца з Ернеем Копітарам, які дапамагае яму ажыццяўляць запланаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаванні мовы і правапісу і ўвядзенні народнай мовы ў мастацкую творчасць. Праз забарону друкавацца ў Сербіі і Аўстрыйскай імперыі з’язджае ў Расію, дзе мае магчымасць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Бялград.

Філалагічныя працы

правіць

У першай палове 19 стагоддзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філолагаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ерней Копітар, рэфарміраваў сербскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданні сербскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сербскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фарміраванне сучаснай стандартнай харвацкай мовы. Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманні ў літаратурную мову народных элементаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўлення, якое не мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысціць сербскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элементаў, а базай зрабіць наваштокаўскія дыялекты.

Са стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ и Џ џ

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в Ир. Половинкин Караджич, Вук // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 421–424.
  2. а б в г Кравцов Н. И. Караджич // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
  3. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/karadzic-wuk-stefanovic/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. Караджич Вук Стефанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  5. Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2024.
  6. https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/wien/03-landstrasse-st-rochus/02-04/?pg=58 — Т. 4. Праверана 2 кастрычніка 2022.

Спасылкі

правіць